Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Беларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Кнопка отправить на печать

    Чалавек вялікую ласку мае і да маці сваёй, і да таго месца, дзе нарадзіўся, нават калі тое месца "богам забытае і людзьмі праклятае", ад свету адарванае. "Бацьку, маці, бацькаўскай зямлі" прысвяціў Іван Мележ сваю запаветную песню — раман "Людзі на балоце". "Палескі край туманны" апеты ў той песні з любоўю, памножанай на талент, чым і вызначаецца сіла яго ўздзеяння на нашы душы. У нашай багатай беларускай літаратуры няма другога такога твора, які па энцыклапедычнасці выяўлення ў ім нацыянальнага, так набліжаўся б да "Новай зямлі". I ў "Палескай хроніцы" паказана ментальнасць нашага народа, яго звычаі і традыцыі, яго быт і памкненні, думы і пачуцці ў адзін з пераломных момантаў гісторыі. Паказана, з якімі набыткамі людзі на балоце да яго прыйшлі, чым тыя набыткі памножылі і што страцілі.
   То панарамна, то "буйным планам", партрэтна выпісаны мастаком народ і асобныя постаці. Курані і куранёўцы (а на іх вобразах увесь народ у часы калектывізацыі) паказаны Іванам Мележам у лепшых традыцыях нашай літаратуры — рэалістычна. Народ у рамане такі, як пра яго трапна і афарыстычна сказаў яшчэ Тарас: "Былі паны, было і зброду, як часам і на свеце ў нас". Не "часам", а заўсёды; народ — ён розны. Былі такія, як Васіль Дзяцел, на якіх трымалася і трымаецца наша зямля, якія з прыходам новага звязвалі свае надзеі, што можна будзе працаваць на сваёй зямлі і стаць нарэшце гаспадаром на гэтай новай зямлі.
   Былі і такія, як Зайчык, якіх прывабіла магчымасць працаваць яшчэ менш, хоць, здавалася б, як яшчэ менш? Прыгадаем той трагікамічны эпізод у творы, калі Міканор, шчыра ўзяўшыся за навядзенне новага ладу і парад ку, абураўся страшэнным брудам у Зайчыкавай хаце і тымі "антысанітарнымі ўмовамі", у якіх Зайчыкавы недагледжаныя дзеці елі з парасятамі з аднаго карыта. I справядлівым было тое абурэнне, бо якую ўладу трэбачакаць, каб вычысціць бруд ва ўласнай хаце і вынесці смецце на сметнік. А Зайчыку — ні бяды: "Го! Яшчэ невядома, каго лепш даглядаць! Дзяцей вунь сколькі, а парасят усяго двое!" I смех і грэх, як кажуць. Зайчыкам не прыйшлося пакутаваць ад абагулення лепшага на вёсцы стаенніка — такога ў іх не было. З непрытоенай радасцю такія зайчыкі чакалі моманту завалодаць суседскім. Вось яна магчы масць рэалізаваць стоеную раней зайздрасць! З уласцівым Мележу майстэрствам рэаліста і псіхолага засведчана і тое, як пад уздзеяннем часу і падзей змяняўся менталітэт народа, фарміравалася, на жаль, і не лепшае.
   Час "карэннага пералому" стаў зорным для Міканора, бо рэалізаваў яго прыродныя задаткі: схільнасць да лідэрства, актыўнасць, неўтаймоўную энергію, неабыякавасць да ўсяго, што вакол яго, жаданне змяніць усё да лепшага, павесці за сабой людзей, быць для іх прыкладам. Усё новае ён убірае ў сябе, як губка, не асабліва разважаючы, ці да лепшага ўсё тое новае. Ён не вагаецца і не хістаецца. 
   Нецярпімы да тых, хто, як яму здаецца, "не бачыць далей свайго носа". Абураецца, калі ў адказ на сваю палкасць і шчырае жаданне дабра сустракае недаверлівасць і абыякавасць да тых ідэй, якімі хоча зацікавіць усіх куранёўцаў. Вычарпальную характарыстыку Міканору пісьменнік дае праз рэпліку Сарокі: "Кеб не выбраць халеру — гарачы не ў меру".
   Стрыманасць, абачлівасць, насцярожанасць да ўсяго новага, недаверлівасць нават, пачуццё меры ва ўсім, здаровы розум, вера толькі справам, а не словам — гэта так сама элементы нашай ментальнасці. Вякамі, як мудра і справядліва пра тое думае Апейка, фарміраваліся гэтыя якасці народа. Міканор жа не хоча з гэтым лічыцца. Супярэчлівым і нават вераломным у прамым сэнсе гэтага слова паказаны пісьменнікам характар Міканора. Гэта тыповы вобраз актывіста. Дзеля новага ён пераступае цераз веру сваіх бацькоў, абражае іх рэлігійныя пачуцці, патрабуе вынесці з хаты абразы, а ў рамане "Подых навальніцы" паказана, як ён наладжвае спектакль з разбурэннем гумна, пачынаючы з уласнага. Пра супярэчлівасць гэтага вобраза яскрава сведчыць і неадназначнае стаўленне да яго і крытыкі, і чытачоў. Па-рознаму "прачытваецца" гэты вобраз. Адны ўсведамляюць яго як сумленне куранёўцаў і вернага слугу савецкай улады. Другія бачаць у дзеяннях і ініцыятывах Міканора больш шкоды і для людзе й, і нават для самой улады, даводзячы, што менавіта такія, як Міканор, тую ўладу і дыскрэдытавалі.
   Антыподам вобраза Міканора з'яўляецца вобраз Апейкі, у якім, безумоўна, увасоблены пісьменніцкі ідэал кіраўніка. I зусім не схематычным, а канкрэтным, прывабным з'яўляецца гэты вобраз, у якім увасоблены лепшыя якасці сапраўднага кіраўніка: разуменне душы простага чалавека, яго псіхалогіі, любоў і павага да яго працы. 
   Апейка выдатна разумеў, што Дзяцел зусім не вораг новай уладзе, а падмурак яе, калі яна сапраўды дэмакратычная, бо на такіх працаўніках зямля стаіць, а значыць, і любая ўлада. Пераканаўча і глыбока рэалістычна паказана ў "Палескай хроніцы", як паступова інтэлігентны, чулы і сумленны чалавек, якім быў Апейка, становіцца ахвярай жудаснай машыны таталітарызму, бо слугаваў не машыне, а людзям.
   Яшчэ адным антыподам вобраза Міканора з'яўляецца Хоня, хоць апынуліся яны, як кажуць, на адным баку барыкады. Гэтым вобразам пісьменнік славіць людскасць у чалавеку, яго здольнасць зразумець і дапамагчы бліжняму канкрэтнай справай, спагадлівым словам. Нельга не здзіўляцца выхаванасці, далікатнасці і тактоўнасці простага, малаадукаванага куранёўскага юнака, з якой ён дапамагае Хадосьцы вярнуцца да жыцця. Урокі чалавечнасці і дабрыні дае нам пісьменнік гэтым вобразам.
   Унутранае хараство, духоўнае багацце беларускай дзяўчыны ўслаўлена ў незабыўным і яркім вобразе "канапляначкі" Хадоські. 
   Псіхалагічна тонка і пранізліва паказвае пісьменнік сілу, што здольна вылечыць параненую душу, здольна ўтрымаць, уратаваць чалавека ад таго, што паправіць ужо было б немагчыма. Сіла тая — любоў да жывога, да прыроды, дзяцей, вера, што жыве ў душы чалавека, з якім спрычынілася бяда. Любоў і вера ўратуе чалавека ад непапраўнага, а таксама падтрымка і спагада бліжняга. Гэтым вобразам пісьменнік дае нам урокі аптымізму і духоўнай прыгажосці, якая, як вядома, толькі адна і здольна ўратаваць свет.
   I тугадум Пракоп Лясун, які гаворыць з такім намаганнем, "нібы воз сена падымае"; і балбатлівая (але якая ж дасціпная і таленавітая!) Сарока, што не толькі назапасіла ў сабе народныя "залацінкі" і сыпле імі як гарохам, але і сама іх стварае, так і стракочучы ў рыфму ("Бегла, баялася спазніцца, а прыбегла— адна мая спадніца!"); і пыхлівы, упэўнены ў сваёй выключнасці (а таму ўсё лепшае і прыгажэйшае павінна належаць толькі яму!)Яўхімз яго кучаравым чубам; і стары Глушак з яго хітрасцю, сквапнасцю і двухаблічнасцю; і кніжнік Андрэй Руды з яго цягай да ведаў; і Ганніна мачыха, карыслівая і абмежаваная; і Ганнін бацька з яго шчымлівым болем за дачку, што вымушана ісці за нялюбага; і Дубадзел з яго нялюдскай, як ён сам, мовай, — усё гэта людзі на балоце, людзі зямлі беларускай. 
   Сапраўдны вянок з незабыўных, яркіх вобразаў, створаных талентам пісьменніка і выпісаных ім як жывыя. Вымеш хоць адну кветку з гэтага вянка — і распляцецца, рассыплецца вянок. A ў аснове таго вянка — куранёўская прыгажуня Ганна і самы першы працаўнік на вёсцы, дбайны гаспадар, апора ўсёй сям'і Васіль. Трагічна склаўся іх лёс, нязбытным было і каханне. Як і трагічным быў лёс усяго народа ў той вірлівы час...
   Людзі на балоце жылі, бедавалі, кахалі, радаваліся і плакалі, адчайваліся і верылі, будавалі грэблю, што нарэшце звязала іх са светам, і вучыліся жыць калгасам, чаго да гэтага не ведалі. іх продкі і чаго нідзе яшчэ ў свеце не было; спявалі новыя, прывезеныя Міканорам песні, а навальніца ўжо набліжалася. Подых яе ўжо адчуваўся ў прыродзе...

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!