Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Ян Баршчэўскі - Цэнтральная праблема «Шляхціца Завальні...»

Кнопка отправить на печать

   Цэнтральнай праблемай твора Яна Баршчэўскага з'яўляецца праблема шчасця. Яго героі апантаны прагай шчасця і знаходзяцца ў вечным пошуку яго. Кожны разумее шчасце па-свойму; пра гэта яны спрачаюцца не толькі адзін з адным, але нярэдка і самі з сабой, адмаўляючыся ад свайго першапачатковага разумення шчасця.  

   Шчасце — гэта шанец, удача, лёгкае жыццё і багацце, лічаць Карпа («Пра чарнакніжніка і пра цмока...»), Сямён («Вужыная карона»), Альберт («Вогненныя духі»).  

   І ўсё ж: «меў Карпа грошы, меў і павагу, але ж ці ў гэтым шчасце?»

   І Сямён прыйшоў да пераканання, што найвялікшае шчасце — каханне, яно натхніла яго на барацьбу з нячысцікам і адмаўленне ад багацця; і Альберт не змог купіць спакою ні за якія скарбы.  

   Шчасце — быць вышэй за ўсіх, лічыць Васіль («Зухаватыя ўчынкі»), але ўсе ад яго адвярнуліся...  

   «Жыць так, як хочаш, нічога сабе не забараняючы, — вось пра што я мару», — жыццёвае крэда Люцэфугі. 

   Разуменне шчасця з'яўляецца меркай духоўнасці ўсіх герояў Яна Баршчэўскага і адначасова вызначае іх сутнасць і іх жыццёвыя шляхі, нават лёс.  

   Усіх герояў фантастычных апавяданняў радніць тое, што да канчатковага ўсведамлення шчасця яны прыходзяць у выніку расчаравання, пераацэнкі каштоўнасцей і эвалюцыі душы. Дорага заплацілі ўсе героі за памылковасць сваіх думак, за сваю, прыдуманую імі праўду, бо праўда на ўсіх адна — праўда веры: «Пакінь памылкі свае, вер так, як верылі твае бацькі. Яны жылі шчасліва і спакойна; іх простая вера заслужыла ўзнагароду. Якая ж праўда вышэйшая за праўду веры?»