Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Ян Баршчэўскі - Сын буры

Кнопка отправить на печать

   У другой гісторыі сляпы Францішак прыгадвае сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які называў сябе Сынам Буры.
   Сустрэча адбылася падчас навальніцы. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Грымоты і маланкі не палохалі яго, а забаўлялі. У гаворцы са сляпым Францішакам чалавек прызнаўся, што любіць слухаць шум ветру, глядзець на аграмадзіны чорных хмар і на пажары перуноў. Ён распавёў пра Сына Шчасця, які жыве ў багатым палацы, і Сына Цярпення, які жыве ў хаце пад саламянай страхою.
   Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблокамі кружаць арлы. Хлопец вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі...

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!