Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Ян Баршчэўскі - Гарэліца

Кнопка отправить на печать

Ах ты ж, мая гарэліца, мая весялуха,
Цераз усю мяне ночку мучыла сукруха.
Ці мне ж было гэта лоўка, што я ўсю ночку
Толькі відзеў ува сне парожнюю бочку?

А цяпер жа я даждаўся, вот тут загуляю,
Гуга, гуга! – загукаю і запаклікаю.
Ці мне ж у галаве хатка, ці дзеткі, ці жонка?
Яшчэ ж у мяне з грошыкамі бразгае машонка.

Слава ж Богу, што даждаўся. Вот тут загуляю!
Гуга, гуга! – загукаю і запаклікаю.
Калі ж пойдзе уся хатка, дык жонцы – вяроўка,
А мне з панам разбірацца не будзе то лоўка.

А я ж пану пакланюся: панок, маё гора,
Жыта касіў, сена грабіў цэлы дзень учора.
Вот тут пан прасціць і міласць пакажа,
Яшчэ хлопцу гарэліцы мне прынесць прыкажа.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!