Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Белая Сарока

Кнопка отправить на печать

   Пан Скамароха быў фанабэрлівы і хцівы. Да суседзяў ездзіў толькі з прэтэнзіямі, судзіўся з усімі, крыўдзіў бедных, удоў і сірот. Яго падданыя мелі пекла на гэтым свеце.  

   Аднойчы позна вечарам, калі Скамароха сядзеў у сваім пакоі і перабіраў у думках розныя спосабы, як павялічыць свае ўладанні, усчалася бура. Бліскавіца асвяціла пакой, і ён убачыў, што нейкае пачварнае гідкае стварэнне стаіць у кутку. Стаў Скамароха клікаць лёкаяў, штурхануў нагой свайго чорнага сабаку — усё дарэмна.  

   Чалавек на танюсенькіх нагах сказаў, што ён пасланец Белай Сарокі, якая даведалася пра памысныя думкі Скамарохі. Белая Сарока сваёй прыгажосцю і мудрасцю свет задзіўляе, па яе загадзе духі скарбы здабываюць з зямлі і мора. Усіх, хто ёй спрыяе, яна робіць шчаслівымі. І паведаміў, што заўтра гэтай парою Белая Сарока прыляціць у дом Скамарохі адпачыць. Сказаў — і выскачыў у акно.  

   Неспакой і трывога авалодалі домам Скамарохі. Лёкаі расказвалі пра жудасныя сны і незвычайныя здарэнні з імі ў тую ноч.  

   Жахлівая здань увесь час стаяла перад Скамарохам, але потым ён загадаў лёкаям навесці ў доме бездакорны парадак.  

   Вечарам зноў з'явіўся ўчарашні госць, а неўзабаве заляцела ў акно прыгожая птушка. Зляцела на падлогу — і ў міг вока стаіць пасярод пакоя кабета чароўнае красы: рост высокі, твар ружовы, вочы вялікія, поўныя прывабнасці, на галаве і на ўсім адзенні зіхацяць дыяменты і каштоўныя камяні. Белая Сарока сказала, што калі ляцела сюды, дык бачыла прыгожыя горы і лясы гэтай краіны, шмат азёр. І Скамароха пагадзіўся, што мясціны гэтыя прырода адарыла ўсім, што толькі патрэбна чалавеку. Усё расказаў Скамароха чароўнай пані пра свой багаты і дзівосны край.  

   Пасля яе знікнення зноў з'явілася пачвара — яе пасланец — з велізарным мехам золата. Пасланец патлумачыў, што гэтае золата Белая Сарока ахвяруе яму, каб быў верны ёй і іншых знайшоў, адданых ёй.  

   Пасля гэтай ночы лёкаі расказвалі пра дзівосныя здарэнні: з поўначы, шугаючы полымем, ляцеў цмок, нёс золата для нейкай душы, што пабраталася з д'яблам. А аканом казаў, што людзі бачылі кабету, якая плакала на цвінтары, ды так, што голас яе наводзіў на ўсіх трывогу і смутак.

   Скамароха і слухаць не жадаў такой лухты. Ездзячы ад маёнтка да маёнтка, ён усім расказваў пра прыгажосць, розум і шчодрасць Белай Сарокі. A неўзабаве і гасцей сабраў, і ўсе пілі за здароўе чароўнай пані. І толькі яны паднялі за яе тост, яна зноў з'явілася і ашчаслівіла ўсіх абяцаннем, што шчодра іх узнагародзіць. Яны ж пакляліся служыць ёй да скону. Усю ноч балявалі і пілі за здароўе Белай Сарокі. Яна не раз потым наведвала тых, з кім пазнаёмілася ў палацы Скамарохі.  

   У хуткім часе пачалі спраўджвацца прадчуванні людзей. З'явіліся чараўніцы, ваўкалакі...  

   Белая Сарока, чуючы людскія праклёны і даведаўшыся ад д'яблаў, што стральцы высочваюць яе, адляцела далёка і больш не з'яўлялася ў нашым краі. Але зло, якое яна пакінула, распаўзлося па ўсім наваколлі. Тыя, што пілі віно за яе здароўе, п'юць слёзы няшчасных людзей.  

   А пан Скамароха знік, і, кажуць, быццам ён у палацы Белай Сарокі ў абліччы страшнага мядзведзя вартаваў яе незлічоныя скарбы.

Комментарии (7)
Змiтрок # 17 января 2014 в 18:48 0

Адам Міцкевіч - Гражына, калi ласка

андрей # 23 января 2014 в 20:00 0
Спасибо большое
Администратор # 24 января 2014 в 08:56 0
Пишите здесь, какие произведения нужны, постараюсь выложить
Яна # 26 января 2014 в 20:16 0
Плачка Ян Баршчэўскі
Artem-Love-Savko # 11 ноября 2015 в 17:44 0
Шляхциц завальня