Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Янка Сіпакоў - Наш край

Кнопка отправить на печать

   Наш родны беларускі край. Які прыгожы і непаўторны ён сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі і дарогамі!
   Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня... Усё гэта наш родны край, наша спадчына. Яна даецца чалавеку аднойчы і назаўсёды, разам з жыццём.
   Так, спадчына, неацэнная, за ўсё даражэйшая. Але хто калі лічыў, колькі на кожнага з нас прыпадае кветак, матылёў, дрэў, птушак, крынічак? Усяго гэтага мы часцей за ўсё не заўважаем. Яно для нас такое ж звыклае, як і паветра, якім мы дыхаем.
   Часам нават забываемся, што прырода – не толькі для нас адных. Трэба думаць пра будучыню. Абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж мурашу. Усе мы на гэтай зямлі суседзі – рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. Зямля ў нас адна. Яна агульная для ўсіх. Кожны павінен любіць свой край. Чалавек, які любіць зямлю, на якой нарадзіўся, і паважае свой край, які ўзгадаваў яго, робіцца моцны і мудры. Ён не зможа тады пагардліва ставіцца да іншых краёў іншых земляў.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!