Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Сіпакоў - Заміра

   Матывам "перавернутасці" вызначаецца асноўны пафас прытчы. Таямнічай, заўжды ў новых іпастасях паўставала перад Цішуком яго каханая: "Зашуміць вецер, зашамаціць, кінецца на кусты, а адтуль ужо вернецца Заміраю. <...> Яна прыходзіла то рыбаю, то птушкаю, то дрэвам. Сёння Заміра ўзнікла ясаўкай". Закаханыя жывуць у сваім свеце, размаўляюць нейкай дзіўнай, "перавернутай", зразумелай толькі ім мовай. Цішук і Заміра, як ужо знаёмыя нам мятлушкі, полюсныя па сваёй сутнасці. Настойліва шукаюць яны тое, што здольна паяднаць іх у сваёй полюснасті, зрабіць іх каханне трывалым і стабільным. На жаль, кожны прапануе сваё і яго ж патрабуе ад каханага:
   — Заміра, а крапіва ў вас ёсць? <.>
   — Навошта табе крапіва? Хочаш, лепей лаўравішню пакажу? Алеандру, магнолію?
   — Пакажы мне крапіву.
   Доўга закаханыя шукалі крапіву — знойдзеная аказалася "несапраўднаю". Натрапілі на магнолію. Спачатку падзівіўся Цішук яе кветкам, "а потым зразумеў, што гэта чужая кветка-павітуха абвілася вакол магноліі і зацвіла якраз пасярод бліскучых... лістоў>.
   Пасля шторму Заміра раптоўна вынырнула з хваляў і працягнула яму пучок ("Вось твая крапіва"), "але нейкая выпадковая хваля, што ўзнялася раптоўна на спакойным моры... выхапіла крапіву і панесла з сабой удалячынь".
 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Як спакайней?

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Тыя, што ідуць

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка