Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Купала - Як у казцы

   Даўно было — мо тысячу год назад, а мо яшчэ болей,— як сталі жыць, размнажацца і ў славу расці ўдалыя прашчуры нашы — дрэговічы, крывічы і палачане.
   Важны быў гэты народ, і паміж суседзямі меў ён добрую песню і праўдзівае паважанне. З далёкіх заморскіх старон — з зямлі Варшаўскай, з царства Візантыйскага і з другіх знамянітых гасударстваў і каралеўстваў прыязджалі па моры і па сушы багатыя госці з багатымі таварамі — шоўкам, бісерам, янтаром ды іншымі драгацэннымі скарбамі. Заморскія госці ведалі, што народ, да якога ім дарога ляжала, быў сэрца мяккага, рупны гасцінаю і багацтвам асаблівым адзначываўся... Бо не зачынялі нашы прашчуры весніцаў і дзвярэй хат сваіх перад званым ці нязваным госцем падарожным; навет калі выхадзілі з сялібаў сваіх рыбу ў невады лавіць ці з лукам звера пушнага сачыць, то і тады замкоў не зналі, а яшчэ астаўлялі ў хатах пад абрусамі бохана хлеба пшанічнага і дубовыя дзежы сотаў пчаліных — гэта каб госць меў чым з дарогі пажывіцца.
   Вера ў нашых продкаў была трохі іншая, як цяперака, бо не аднаго бога мелі, а некалькі і прозвішчы багі мелі не такія, як цяпер; называліся яны: Сонца, Пярун, Каляда ды іншыя яшчэ. Аўтарнымі слугамі багоў гэтых былі варажбіты-вешчуны — старцы мудрыя і ў справах божых кемкаць маючыя. Не было, праўда, узнесеных на хвалу божу ні з камення, ні з дрэва святыняў небажычных і аўтараў, золатам набіваных,— былі толькі запаведныя лясы і гаі цяністыя, дзе складаліся ахвяры багам прамудрым. Просты быў народ, і крывадушыць не ўмеў ён у веры сваёй. Ведаў толькі, што найлепей гаварыць з небам, гледзячы ў неба, не зачыняючыся ў ніякія словы будоўлі.
   А хто хаваецца ад сонца, у таго на душы цёмна.
   А чыстае, відаць, сумленне мелі прадзеды нашы.
   Заезджыя госці дзівіліся гэткаму, па-іхняму незвычайнаму, парадку ў справах адносін між людзьмі і багамі; не разумелі, як гэта можна заместа аднаго мець некалькі багоў і не мець багатых харомаў, збудаваных у чэсць і хвалу Бога свайго. Дзівіліся, бо госці заезджыя былі веры іншае і звычаёў гэткіх у сябе не мелі.
   Мала-памалу заморскія госці сталі прывозіць з сваімі заморскімі скарбамі і думкі іншыя: прывезлі яны новага Бога. Бога з крыжам. Не хацелі спачатку прынімаць новай веры дрэговічы і крывічы, ды палачане ад іх не адставалі, а пасля з дабраты сваёй і рупнасці гасціннай прынялі, падумаўшы, да сваіх старых багоў і новага Бога; адно толькі варажбіты-вешчуны, старцы мудрыя і ў законах веры дасведчанне маючыя, старых толькі багоў трымаліся і народу свайму за яго такую нястрыманую памаўлівасць нядобрыя варожбы выражалі. Намыліліся старцы мудрыя: па іх касцях закрасаваў новы ўсемагутны Бог, сталі легіёны аўтарных служыцеляў хвіміямы яму курыць, тысячы з медзі літых званоў хвалу яму разносіць, а так далёка, як зямля наша вяліка, і яшчэ далей, ажно на край свету.
   А старыя багі? Яны прыціхлі, прытуліліся, але не памёрлі саўсім у душах свайго народу. Жывуць, як даўней жылі,— у песнях, казках, былінах, і чакаюць... чакаюць на новых старцаў мудрых, на вешчуноў-прарокаў златавустых.
   Ці дачакаюць калі?

 

 

Адказы на пытанні:
   1. У творы Янкі Купалы «Як у казцы…» нашы продкі паўстаюць адкрытымі, мяккімі, шчырымі, гасціннымі, простымі, добразычлівымі, працавітымі, сумленнымі, яны шанавалі прыроду, любілі сваю зямлю, веру і старую, і новую.
   2. Продкі нашы былі язычнікамі, яны верылі ў сілы прыроды, гаварылі з небам. Верылі багам Сонца, Пяруну, Калядзе і інш. Не было у іх алтароў, толькі запаветныя гаі і лясы.
   3. Гасцей здзіўляла гасціннасць – дзверы продкаў заўсёды былі расчынены, а на стале ляжаў бохан хлеба, існаваў парадак ў адносінах паміж богам і людзьмі, госці дзівіліся працавітасці іх і сумленнасці.
   4. Нашы продкі прынялі да сваіх старых багоў і новага Бога "з дабраты сваёй і рупнасці гасціннай".
   5. Калі было прынята хрысціянства, не ўсе прынялі яго да сябе ў сэрца. Вешчуны трымаліся сваёй веры, веры продкаў, таму не прынялі новага Бога.
   6. "Памерлі старцы мудрыя – на іх касцях закрасаваў новы ўсёмагутны Бог, сталі легіёны алтарных служыцеляў праслаўляць яго, тысячы з медзі літых званоў хвалу яму разносіць, ды так далёка, як Зямля наша вялікая, і яшчэ далей, ажно на край свету."
   7. "Яны прыціхлі, прытуліліся, але не памерлі зусім у душах свайго народу. Жывуць, як даўней жылі, – у песнях, казках, былінах...",

Похожие статьи:

Янка КупалаЯнка Купала - Пясняр беларускага народа

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Янка КупалаПошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Сэнс назвы твора

Янка КупалаДраматургічнае майстэрства Янкі Купалы