Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Янка Купала - Раскіданае гняздо (вельмі сцісла)

Кнопка отправить на печать

   Драма "Раскіданае гняздо" — п'еса ў пяці актах. "Рэч дзеецца ў 1905 годзе. Першы акт у хаце Зяблікаў , а рэшта чатыры — на руіне той жа хаты". Менавіта з гэтых слоў пачынаецца драма, і ў ёй шматзначным з'яўляецца як называнне 1905 года, так і словы "на руіне ...хаты": 1905 год — гэта значыць год рэвалюцыі: тэму рэвалюцыі браў і вырашаў драматург; "Раскіданае гняздо" —руіна хаты, гэта значыць тэму рэвалюцыі Купала вырашаў не па-за тэмай "рассяляньвання" сялянства, паўперызацыі (масавае збядненне працоўных ва ўмовах класавага грамадства, заснаванага на эксплуатацыі ) яго ў парэформеннае саракагоддзе, разарэння як класа.
   Руйнаванне спрадвечных сялянскіх гнёздаў было знакам парэформеннага саракагоддзя — вынікам шпаркага развіцця ў краіне капіталізму. Руйнаванне гэта было масавым. Драма сям'і Зяблікаў, лёс якіх раскрываў Купалала ў "Раскіданым гняздзе", была драмаю многіх — драмаю мужыцкага народа.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!