Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Купала - Любімось, мае суседзі!

Любімось, мае суседзі!
     Кіньма сваркі, звадкі;
Жыйма, як родныя дзеці
     Адной нашай маткі!

Што ты маеш з сваёй звадкі,
     З дзікай ненавісці?
Людзі толькі насмяюцца,
     I ўсёй той карысці.

Людзі толькі насмяюцца,
     Ўрагі скарыстаюць,
Над душой чорт запануе,
     Унукі цябе злаюць.

А пачнема жыці ў згодзе
     Ў пачцівай, харошай, –
Знойдзем долю, знойдзем волю,
     На зваротак – грошы.

Ўрагам нашым прыступіцца
     Трудна тады будзе,
Ды ў суседзяў ласку маюць
     Згодлівыя людзі.

Дык любімася, суседзі!
     Кіньма сваркі, звадкі;
Жыйма, як родныя дзеці
     Адной нашай маткі!


1905-1907

 

Похожие статьи:

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Вам, суседзі

Янка КупалаЯнка Купала - Пясняр беларускага народа

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Суседзям у няволі

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці