Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Янка Купала - Безназоўнае

Кнопка отправить на печать

   Паэму "Безназоўнае" Янка Купала напісаў у 1924 годзе. Гэта адзін з самых неадназначных твораў паэта. Многія вобразы і сімвалы можна тлумачыць шматзначна, іншыя — зусім не паддаюцца тлумачэнням.
   Інтрыгуючая ўжо сама назва твора. Чаму Янка Купала не выносіць у загаловак словы "Беларусь", "Радзіма", пра што і ідзе гаворка ў творы, а называе паэму прыдуманым словам "Безназоўнае" — тое, што не мае назвы?
   Відаць, прычын гэтага было некалькі. Па-першае, палітычныя абставіны вымушалі Янку Купалу (як кажа Мікіта Зносак, герой п'есы "Тутэйшыя") "дабравольна" хваліць уладу і тыя змены, якія яна прынесла з сабой, хоць на справе паэт добра разумее, што Беларусь, атрымаўшы на паперы статус незалежнай дзяржавы, цалкам падпарадкоўваецца палітыцы Савецкай Расіі. Такая разбежнасць палітычнай зададзенасці і ўнутранага светаадчування і выклікае супярэчлівую напоўненасць многіх вобразаў і фрагментаў паэмы.
   Невыпадкова ў 1930 годзе ў часопісе "Узвышша" (№ 4-5) пра Янку Купалу і яго твор пісалі: «Ён і прыняў рэвалюцыю, калі яна перайшла ў далейшыя формы развіцця, перш за ўсё толькі таму, што яна дала нацыянальнае вызваленне і вызваленне сіл ад паншчынных бядот. Але гэтага моманту нельга пераўвялічваць, тварыць з Купалы песьняра рэвалюцыі пралетарскай, што ён паказаў яе шырокі размах, як гэта робяць услужлівыя людзі. Трэба быць вельмі наіўным, каб усьлед за імі гаварыць, што ў "Безназоўным" "выразна выступаюць матывы пралетарскай паэзіі", што "мастацкі пэндзаль Купалы з захапленнем рысуе шырокі размах пралетарскай рэвалюцыі"... Трэба проста не разумець ні "матываў" пралетарскай паэзіі, ні характару самой пралетарскай рэвалюцыі, каб дайсці да такога "откровения". Няма ў "Безназоўным" ні таго, ні другога».
   Такая ацэнка купалаўскага твора ў тыя гады фактычна з'яўлялася палітычным даносам, бо якраз у гэты час сталінскі рэжым у Савецкім Саюзе і ў Беларусі пачынае змаганне з так званымі "нацдэмамі" — прадстаўнікамі нацыянальнай інтэлігенцыі. Сёння (з адлегласці часу, калі адышоў у нябыт палітычны момант) такое вытлумачэнне купалаўскіх адносін да рэвалюцыі ў многім выглядае слушным.
   Але ёсць і другая прычына неадназначнага прачытання твора, звязаная з яго эстэтычнымі асаблівасцямі. "Безназоўнае" — твор эксперыментальна пошукавы, заснаваны на алюзіях і асацыяцыях, з выразным выкарыстаннем набыткаў сімвалісцкай эстэтыкі. Эмацыянальна-вобразна, звяртаючыся да фальклорнай і кніжнай сімволікі, Купала перадае ў паэме гістарычныя шляхі, якія прайшла Беларусь, каб стаць гаспадыняй ва ўласным доме:

Было яно калісьці,
Калі, як жаўталісце,
Жылі мы - не жылі;
Ішлі дні без карысці,
I сорам было выйсці
У свет з сваёй зямлі.
Гнаў лісце злосны вецер
Па полі, па ўсім свеце,
За вёску, за сяло;
На нас ляцела смецце,
Бязладдзе, беспрасвецце,
Пятлю віло сіло.

 

   Здаецца, мара Купалы збылася, вынікае з тэксту твора. Традыцыйны для творчасці паэта біблейскі архетып вяселля, перададзены ў паэме з выкарыстаннем стылістыкі фальклорнай песні, гучыць як падагульненне яго надзей на дзяржаўную незалежнасць Айчыны:

 

Беларусь на куце
У хаце сваёй села, —
Чарка мёду ў руцэ,
Пазірае смела.

 

   Вобраз маладой, што сімвалізуе Беларусь, у творчасці Купалы заўсёды адназначны. Напрыклад, у вершы "Паязджане" вобраз-сімвал Маладой-Беларусі больш цьмяна-асацыятыўны, чым у "Безназоўным". У тэксце паэмы Беларусь падчас "вяселля" адлюстроўваецца як "сама сабе гаспадыня". Але тут жа радкамі "Спраўляюцца заручыны Вясельніцы засмучанай З вясёлым жаніхом" паэт, як быццам, ставіць пад сумніў аптымістычную карціну вяселля дасягнення палітычнага суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.