Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Янка Журба - Залацісты вечар дагарае...

Кнопка отправить на печать

Залацісты вечар дагарае,
Ўсё пурпурам захаду абліта.
Вунь іскрыцца, палымнее рэчка.
За ракой, на ўзгорку, дрэмле жыта.

Лес стаіць нібы зачараваны,
Дзесь далёка бліснула зарніца...
Пацалунак развітальны шчыры
Сонца шле зямлі, ў траве іскрыцца.

Хораша перад заходам сонца...
Я прыйшоў у пушчу адзінокі.
Мне шкада, што ў гэты ціхі вечар
Не са мною, друг ты мой далёкі.

Я успомніў, як калісь з табою
Мы пазналі радасныя хвілі,
Як спявалі песні разам з лесам.
3 ім свае і думкі мы дзялілі.

А цяпер... адзін сюды хаджу я...
Адгукніся, зорка, адгукніся!
На знаёмай сцежцы зданню светлай
Хоць на момант, мілая, з’явіся!

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!