Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас - Родныя вобразы

Вобразы мілыя роднага краю,
      Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
      Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
      Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
      Поўныя сумнай красы?

Толькі я лягу і вочы закрыю,
      Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
      Ззяючы мілай красой.

Чуецца гоман мне спелае нівы,
      Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гул шчаслівы,
      Песня магутных дубоў...

Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
      Родныя вёскі і люд,
Песні цягучыя, песні пакутныя!..
      Бачу і чую вас тут.
 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСвятло Радзімы

Пераказы, дыктантыСвой край

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Я спяваю, ты спявай!

Пераказы, дыктантыМой край

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Будучыня