Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Якуб Колас - Нёманаў дар

Кнопка отправить на печать

   Вясной у вёску прыехаў "стары скарбовы каморнік са сваімі інструментамі". Нёман, пракладваючы сабе новую дарогу, адрэзаў шырокую луку. Сяляне радаваліся, што будзе прыпынак для жывёлы. Аднак "нёманаў дар" забіралі ў вяскоўцаў. Сяляне абураны, бо гэты бераг ракі заўжды належыў ім, яны вырываюць пастаўленыя каморнікам межавыя слупы. Найбольшую актыўнасць праяўляе пры гэтым Андрэй Зазуляк.
   Ганна, дачка Андрэя Зазуляка, падабаецца лесніку. Каб прывязаць да сябе дзяўчыну, ён пачаў шантажыраваць яе, што пасадзіць у астрог бацьку.
   Ганна кахае Васіля Падбярознага. Даведаўшыся, чаму дзяўчына маркотная, Васіль абяцае прымусіць лесніка маўчаць.
   Хтосьці зноў паставіў капцы (межавыя слупы). Выкідае іх на гэты раз Васіль.
   Дзяўчаты спраўляюць свята расы, калі пачуліся ад Нёмана крыкі.
   Васіль і ляснік сустрэліся ля капцоў. Пачалася бойка. "Васіль быў шмат дужэйшы, а ляснік быў спрыцен, як чорт, так што праціўнікаў можна было лічыць роўнымі". Тузаючыся, хлопцы ўсё бліжэй падступалі да Нёмана і ўрэшце пакаціліся з абрывістага берага ў вір.
   Васіль, падаючы, разбіў аб камень галаву.
   Сяляне выцягнулі з вады супернікаў. Васіль быў мёртвы, лесніка ўдалося адкачаць.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!