Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас - Мурашкі

Увага!!! Поўны змест

   Абсохла зямля. Дзе-нідзе стала паказвацца зялёная травіца. На прыгорку, у лесе, весела гойдае сіняю галавою першая веснавая кветка – сон. У яго касматай галоўцы ўжо поўзае пчолка ды цалуе яго сінія лісточкі.
   Усё варушыцца, прачынаецца ад зімовага сну і холаду, усё хоча глянуць на высокае сонца, што так шчыра аблівае сваім цяплом яшчэ мокрую зямлю. Сагрэла сонейка і мурашнік, каторы паўгода быў засыпаны снегам. Пачула цяпло і працавітая мурашка. Выпаўзла яна з зямлі, дзе сядзела ўсю зіму; за ёю выпаўзла другая, трэцяя. Вот ужо іх цэлая тысяча поўзае ды грэецца на сонцы. Пагрэліся ды зараз за работу – давай папраўляць сваю хату, папсаваную снегам. А яшчэ дзянькі праз два-тры папаўзуць яны ў лес збіраць кусочкі хвоек, смолку, што скінула старая хвоя. А пападзецца на дарозе жук або хрушч, палепяцца яны за яго ды павалакуць да свае хаткі. Працавітае стварэнне мурашка! Многа чаго ёсць павучыцца ў яе гультаю.

Похожие статьи:

Янка ГалубовічЯнка Галубовіч - Салодкі кляновік

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»