Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Новая зямля - Пытанні да раздзела "Падгляд пчол"

Кнопка отправить на печать

   1. Пасля Спасу — царкоўнага свята, пчолы ўжо пераставалі насіць мёд. Таму сяляне падразалі соты і святкавалі. Да падгляду пчол у сям'і Міхала рыхтаваліся, як да вялікага свята:

На гэты дзень і сама хата
Была прыбрана зухавата:
Памыты лавы, стол, падлога,
А каля покуця святога
Дзве сцены клёнамі ўбраны;
Абрусам белым стол засланы...

   Мужчыны зранку мылі галовы, падкручвалі вусы, апраналіся ў новыя камізэлькі. Хлопцы, запусціўшы каровак у балота, паглядалі, ці не едуць госці. Гаспадыня клапацілася аб тым, каб было чым пачаставаць гасцей. Дзяўчынкі дапамагалі ёй.
   2. Апісанні і дыялогі, выкарыстаныя аўтарам у творы, дапамагаюць уявіць персанажаў.
   Юрка вельмі любіць мёд. Яхім Андроцкі мае мянушку Вухін. Яго жонка — кадушка Зося, якая "як гліна, надта цяжка, пад ёю крэхча каламажка".
   Язэп з Караліны — жыхар заможны і выдатны. Усім сваім відам і паводзінамі нагадвае паноў — "хоць не шляхецкага ён роду, але падтрымліваў іх моду". Яго жонка — "панадная шляхцянка, з прыгожым тварам, з тонкім станам".
   Кандрат — бортнік, якога ўсе чакалі, бо "Кандрат жартлівы быў мужчына і каля пчолак хадзіў смела".
   4. У час застолля пануе вясёлы, жартаўлівы настрой. Сустрэліся родныя людзі, ім ёсць аб чым пагаварыць, пажартаваць. Якуб Колас нават прыгадвае свайго сябра Янку Купалу, і шкадуе, што той не мог пабыць на гэтым "сялянскім банкеце":

Мой мілы Янка, мой Купала!
Ў агульны вір нас доля ўгнала.
Чаму ж, чаму часінай тою
Мы не спаткаліся з табою,
Каб стол сялянскага банкету
Развесяліў душу паэту?

   5. Якуб Колас з любоўю апісвае ўзаемаадносіны сваякоў. У характары кожнага беларуса перш за ўсё праяўляюцца гасціннасць, весялосць, спагадлівасць, працавітасць, гумар.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!