Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Язэп Пушча - Раніца

У сутонні п’яніцай
хістаецца пад плотам цень.
Умыўшыся яркай раніцай,
на сіні выган
выганяе
сонца пасвіць дзень.

Плаксівую смугу
памялом
змяло,
і промень сонца па шляху
пабег ў сутулае сяло.

3 сявянькай працы на плячох
ратай спаткаў яго:
уцеха хлынула з вачэй
і гойснула у сінь бягом.

Падшывалец-вецер
лапоча песняй у лістве:
разбіўся мутны вечар
аб сонца ў сіняве!

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца

Якуб КоласЯкуб Колас - Раніца вясною

Пераказы, дыктантыРаніцою

Пераказы, дыктантыВясновая раніца

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...