Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Язэп Пушча - Ліст ад сабакі

Кнопка отправить на печать

Добры мой паэт, прабач,
Што доўга не было ліста.
Твой слёзна-горкі плач
Хацеў я днямі залістаць.
Усе хацеў, каб як астыць
Пад ветру свіст з прысад.
Атрымаць лісты, лісты...
Ніяк не здолеў адрасат.
Знаць не знаю – жыў ён, не,
Ці блудзіць з хеўрай валацуг?
Толькі крук тырчнць ў сцяне,
Чаплялі за які ланцуг.
Дом зусім, зусім раскрыт,
Цяпер я ў ім вартую сінь.
Бачыш, стыль які і рытм.
За места бацькі піша сын.
Добры мой, лісты твае
Калі мне прачытаў твой брат,
Гойсаць стаў я па траве
I па-сабачаму стаў рад.
Выць пачаў на Млечны Шлях,
Каб ён яшчэ свяціў ярчэй.
Пасля лёг калі шула
I слёзы хлынулі з вачэй.
– Дзе мой бацька, дзе радня?
Жыву вось тут, жыву адзін,
Я штоночы і штодня
Не маю радасных гадзін.
Добры мой, пішы яшчэ,
Пішы навіны мне свае.
З песняй жыць куды лягчэй,
Душа не хоча з ёй сівець.
Часта я гляджу удаль,
Ці вобраз твой не ўбачу там?
Развявае лёгкі шаль
Ў даліне сонечнай туман.
Не найду я з-пад акна, –
Твой чую крон ў людской хадзьбе.
Увесну, як прыедзеш к нам,
Я першы абніму цябе.
Выйду, стрэчу ля варот, –
Такі, такі ўжо ў нас закон.
Будзе мой смяяцца рот,
I цалавацца буду языком.
Знаю, знаю, ты жывы.
Цябе ніхто не запражэ...
Будзь жа, будзь здароў, жыві;
Цябе цалуе моцна Жэк.

1927
 


Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!