Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Ядвігін Ш. - Гаротная

Кнопка отправить на печать

   На долю гераіні Тамашыхі выпалі цяжкія выпрабаванні лёсу: сірочае дзяцінства, пастаянная нястача, голад, цяжкая праца і, нарэшце, самае страшнае — смерць дзяцей, знясіленых паўгалодным жыццём і недзіцячай працай.
   Пісьменнік, хоць яшчэ і нясмела, выкарыстоўвае форму няўласна-прамой мовы. Ён ад свайго імя апавядае пра жыццё Тамашыхі, але ў аўтарскае апавяданне часам уліваецца моўная плынь з не ўласцівымі яму размоўнымі інтанацыямі. Гэта апісанне падзей і чалавечых настрояў з пункту погляду гераіні, выяўленне светаразумення гаротнай вясковай жанчыны, непісьменнай, забітай і бяспраўнай.
   Такім чынам, вобраз Тамашыхі аказваецца асветленым «знутры» — у няўласна-прамой мове самой гераіні, якая мяркуе і аб сваіх учынках, і аб розных праявах вясковага жыцця, зыходзячы з уласнага вопыту, вузкага кола ўзаемаадносін з блізкімі ёй людзьмі, з аднавяскоўцамі; і як быццам бы збоку — у характарыстыках пісьменніка, які бачыць падзеі шырэй і прад'яўляе патрабаванні да жыцця, да грамадства, зыходзячы з высокіх ідэалаў гуманізму, сацыяльнай справядлівасці. Гэта і ёсць пачатак, зародкі аб'ёмнасці ў паказе чалавека.
   Апавяданне «Гаротная» не багата на знешнія падзеі, але драматызм гэтых падзей глыбокі і хвалюючы. Цёмная, энясіленая горам і адчаем жанчына адважваецца на небяспечныя сродкі, змагаючыся за жыццё сына, і не толькі не выратоўвае яго, але паскарае смерць. Праўда, і тут замалёўка таго ці іншага псіхалагічнага стану яшчэ не стварае цэласнага літаратурнага характару. Сюжэт апавядання будуецца не на сутыкненні характараў (іх у творы яшчэ няма), а на апісанні падзей. Але на тым этапе, калі псіхалагічнае апавяданне знаходзілася ў працэсе станаўлення, дасягненнем для прозы былі і псіхалагічныя эцюды, эмацыянальна яркія і праўдзівыя, якімі напоўнена большасць рэалістычных твораў Ядвігіна Ш.    Апісаныя ў такіх апавяданнях, як «Зарабляюць», «Шчаслівая», «Зарабіў», жыццёвыя гісторыі сваім аб'ектыўным зместам выклікаюць пратэст супраць той сацыяльнай рэчаіснасці, у якой столькі жорсткасці, бесчалавечнасці, столькі слёз і гора.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!