Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Акулін - Ёсць памяць генаў, памяць роду...

Ёсць памяць генаў, памяць роду –
У нашых душах дзівасілам
Жыве з пары, калі прырода
Нас гэтым дарам надзяліла.

I я адчуў сягоння крэўна
Сябе лістком на кроне дрэва.
Хоць голле аж трымціць ад ветру,
Ды страх малы – карэнне ў нетрах.

А прыйдзе восень – лісцік згіне.
Ды не засохне роду дрэва...
Як колісь ува мне – у сыне
Вясной прачнецца памяць генаў!
 


Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыХвіліна памяці

Пераказы, дыктантыШто запомніцца і што захаваецца

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Бунт у каралеўстве Віндаўса Вялікага

Пераказы, дыктантыУ нашай памяці – вечнасць

Пераказы, дыктантыПамяць