Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Акулін - Туюгі

*
Паўднёвае сонца лавінай з гары
сцякала. Ты мовіла: – Любы, згарым,
і першай сігнула насустрач абвалу
снапоў залатых, што ліліся згары.

*
Нялюбай цела – вабнасць-чары –
я піў да дна світальнай чарай...
Ды дзень падкраўся, нібы кара,
за грэх астатні янычара.

*
Слодыч слоў не бяру на веру.
Словы – рэха нязбытных сноў...
Хоць каханне – нішто без Веры,
ды я ў шчасце наноў – не веру.

*
У абдымках цябе не душу...
Не дару пацалункаў каралі.
А парфумай пачуццяў душу
я тваю незмушона душу.

 

Похожие статьи:

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Прыйдзе час, і яна міне...

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Журавіны бяруць жанчыны...

Эдуард АкулінТворчасць Эдуарда Акуліна

ТТуюг

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Туюгі