Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цётка - Лішняя

   У апавяданні «Лішняя» малюецца вобраз маладой дзяўчыны, якая адчувае сябе выкінутай з жыцця. Сацыяльна-бытавы план у апавяданні амаль не прысутнічае, усе падзеі апісваюцца ва ўмоўна-сімвалічным плане. Найперш гэта кантраст багатага шлюбу і прысутнасці на ім «лішняй» з яе змрочнымі думкамі («Па збледлым твары хадзілі хмары дум»; «Заснавалі быстра хмары чорна чарней, чорна чарней»). Мы не ведаем, якія абставіны прывялі яе да адчування сябе непатрэбнай гэтаму свету («Ось і свет хвалёны, вялікі, прасторны, а мне некуды дзецца на ім... забыцца»), але ж быў час, калі яна адчувала сябе шчаслівай: «Услужная памяць прыадчыніла дзверы прршламу... Мілыя, бясконца багатыя мінуты смяяліся да яе, ласкаліся вяснянымі ўздохамі, апляталі чаромхі шэптам змучаны мозг. Перажыты рай ставаў цяперашнім».
   Пачуццё прадвызначанасці надае твору містычную афарбоўку, збліжаючы яго з ранняй прозай Максіма Гарэцкага, героі якога задумваліся над загадкай таго, што за нябачныя сілы кіруюць лёсам чалавека, вызначаюць ягоныя ўчынкі («Роднае карэнне», «Што яно?» і інш.).

Похожие статьи:

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Міхаська

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Прысяга над крывавымі разорамі

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка (Алаіза Пашкевіч)

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Сварба