Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цётка - Добрыя весці

Ах, браце родны, нясуцца весці,
Ўжо граюць маршы там на ўсходзе;
Над кожнай хатай, у кожным месцы
Шчабечуць птушкі нам а свабодзе.

Усіх злучыла чароўна слова;
Жалезны вобруч скуў нам далонь.
I матка сына даць нам гатова,
I жонка мужа вышле ў агонь.

I дзед старэнькі бяжыць ў дружыну,
I ўнучак следам дзеда спяшыць;
Хлопец, абняўшы любу дзяўчыну,
На барыкадах смела стаіць.

Ах, браце, крэпка сіла ў народзе!
Добрыя весці зусюль ідуць,
Бо то мільёны разам у згодзе
Да лепшай долі смела ідуць.

Ах, браце, важны момант прыходзіць,
Важну афяру прыйдзецца даць:
На небе сонца шчасця усходзіць,
Толькі патрэбна хмары прагнаць.

Снежань 1905

 

 

   Лірычны верш «Добрыя весці», напісаны пад выразным уплывам верша «Добрыя весці» Уладзіслава Сыракомлі, успрымаўся як адказ паэту-папярэдніку, якога яна называе «родным братам». Пераймаючы матыў Сыракомлі аб рэвалюцыі на захадзе, што ўспрымалася як добрая вестка аб свабодзе (верш Сыракомлі быў напісаны ў 1848 г. як водгук на рэвалюцыйныя падзеі ў Заходняй Еўропе, у выніку якіх там было знішчана прыгоннае права), Цётка паэтызуе «добрую вестку» аб рэвалюцыйным змаганні на ўсходзе, з якім таксама звязаны надзеі на вызваленне.
   Цётка падкрэслівае сувязь свайго твора з творам Сыракомлі, выкарыстоўваючы рытм і сімволіку яго верша: «Заходзіць сонца пагоднага лета, // Вее вецер з заходніх нябёс (пачатак верша Сыракомлі) — «На небе сонца шчасця усходзіць, // Толькі патрэбна хмары прагнаць» (канцоўка верша Цёткі).

Похожие статьи:

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Сварба

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка (Алаіза Пашкевіч)

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Прысяга над крывавымі разорамі

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Міхаська