Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Францішак Аляхновіч - Няскончаная драма

Кнопка отправить на печать

   Вільня. Час нямецкай акупацыі. Малады супрацоўнік беларускай газеты гібее ў голадзе і холадзе з жонкай і маленькім сынам. Столькі найцікавейшых задум трывожаць яго творчую натуру! Апошнім часам яго апанавала задума напісаць сур'ёзную драму, нешта такое магутнае, грымотнае, як «удар молата па жалезным лісце», у якой збіраўся закрануць усе важныя праблемы беларускага жыцця. Праца напачатку ішла выдатна: з'ява за з'явай занатоўваецца на паперы, а рука ледзь паспявае за натоўпам думак, якія нараджаюцца ў галаве. Але ж проза жыцця, цяжкасці побыту абяскрыльваюць палёт творчай фантазіі маладога пісьменніка. Днём яму трэба бегаць, каб зарабіць нейкую капейчыну на пражыццё, а ноччу жонка не дазваляе паліць апошнюю свечку, якая можа спатрэбіцца, каб асвятліць пакой ды перапавіць і пакарміць дзіця. Нарастае напружанне ў адносінах паміж мужам і жонкай. Жонка ніяк не можа зразумець, чаму Васіль так аддана трымаецца беларускай справы, якая не прыносіць ніякіх матэрыяльных даброт. А таго ў сваю чаргу крыўдзіць абыякавасць Ядзькі да святых яго захапленняў. У час адной з гарачых спрэчак імпульсіўны Васіль спальвае сваю драму. Амаль завершаную. Жыццё ж дадае яму яшчэ выпрабаванняў: памірае дзіця. Са скрухай і сорамам адзначае Васіль, што недастаткова моцна любіў свайго сына. Зараз рукі ў яго развязаны, таму можна пакінуць стылую Вільню, каб адправіцца праз лінію фронту ў Мінск, дзе «кіпіць жыццё, развіваецца шырокая беларуская работа».
   Галоўны герой п'есы Францішка Аляхновіча «Няскончаная драма» Васіль, звяртаючыся да сына, казаў: «Як вырасцеш, будзеш мо смяяцца з бацькоўскіх твораў, яны пакажуцца табе наіўнымі ды слабымі, але, сынок, выбачай, мы людзі маленькія, мы толькі першыя ластаўкі нашага расцвету, мы як той гной, на якім закрасуецца з часам багатае жыта».
   П'еса «Няскончаная драма» заснаваная на аўтабіяграфічным матэрыяле, яна шмат чаго дае для разумення той няпростай атмасферы, у якой праходзіла станаўленне беларускай драматургіі. Разам з тым п'еса пралівае святло і на асобу Францішак Аляхновіч, на яго жыццёвыя і творчыя прынцыпы.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!