Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Уладзімір Караткевіч - Лятучы Галандзец

Кнопка отправить на печать

   У апавяданні «Лятучы Галандзец» Уладзімір Караткевіч з цеплынёй і сімпатыяй паказаў сустрэчу двух, здавалася б, зусім розных людзей – даверлівага, непасрэднага і крыху наіўнага паэта Лявона Касачэўскага і разумнай, з цвёрдым характарам і выразнай жыццёвай пазіцыяй артысткі Марыі Якубовіч.
   У апавяданні пераканаўча раскрыты людскія характары, напрыклад, у спрэчцы прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Згадваючы Лявона Касачэўскага і ягоныя адносіны да жыцця, рэжысёр Грабоўскі сцвярджае, што «чалавек-рамантык... у наш век тое самае, што жывы мамант». З ім не згаджаецца крытык Моршч: «Мы, напэўна, самі вінаваты ў тым, што рамантызм вымірае: не прызвычаіліся бачыць прыгажосць нават у бочцы з зялёнай вадою ля плота, нават у зламанай вярбе... А такія, як ён, заўсёды трошкі дзеці. Ён чакае, ён верыць – і жыццё пойдзе яму насустрач... А мы, суровыя практыкі, застанёмся ў дурнях і з практычнага боку».
   У гэтым апавяданні выявіліся некаторыя эстэтычныя прынцыпы творчасці Караткевіча, у прыватнасці ягоныя адносіны да рамантычнага ў жыцці і мастацтве. Каб не зачарсцвець душой, сцвярджаў пісьменнік, трэба верыць у легенды, не страчваць светлага і чыстага, загадкавага і таямнічага ўспрымання рэчаіснасці. Лявон Касачэўскі, які не лічыў сябе рамантыкам, а «хіба што шукаў незвычайнага, без якога нельга, цяжка, нудна жыць», дачакаўся свайго шчасця. I прынёс яго іншаму, блізкаму і дарагому чалавеку.