Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі

Кнопка отправить на печать

   Нарыс Уладзімера Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" прысвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу.

   Падставай для напісання нарысу Уладзімерам Караткевічам сталі яго асабістыя перажыванні і ўспрыманне тых іншых падзеяў, сведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесці, але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнання і цікаўнасці маладога пакалення да роднай зямлі. Да таго ж Уладзімер Караткевіч дае выдатны ўрок патрыятызму што можа быць карыцсны ня толькі моладзі.

   Некаторыя статыстычныя ды ідэялагічныя факты, змешчаныя ў нарысе, ўжо адышлі ў нябыт, але тое галоўнае, што чытаецца між радкамі, любоў да Беларусі, можа і сёння запаліць не адно маладое сэрца.

 

 

Адказы на пытанні:

   1. Беларусы могуць ганарыцца ў першую чаргу сваёй краінай і людзьмі, бо мы жывём на цудоўнай зямлі.
   2. "Зямля пад белымі крыламі" – мастацка-публіцыстычны твор, бо ён у даступнай мастацкай форме падае найважнейшыя весткі аб матэрыяльнай, рэчыўнай і духоўнай культуры нашага народа. Аўтар шчыра захапляецца ўсім родным і гэта яго ўлюбёнасць эмацыянальна ўздзейнічае на нас і мы яшчэ мацней любім гэту зямлю і яе людзей.
   3. Пісьменнік вызначае від або жанр гэтага твору, як нарыс.
   4. Нарыс – мастацка-публіцыстычны твор, у якім нярэдка даюцца мастацкія апісанні, але ён амаль не дапускае вымыслу, строга прытрымліваецца паказу сапраўдных-фактаў жыцця. Адрознівае нарыс ад вершаў тое, што ў ім адкрыта даецца ацэнка ўсім узнятым праблемам, а ў вершах права ацэньваць праблемы і з’явы застаецца за чытачамі.
   Верш Рыгора Барадуліна "Мы – беларусы" і нарыс "Зямля пад белымі крыламі" маюць падобную тэматыку, аднак адрозніваюцца выяўленнем ідэі. У вершы Барадуліна ёсць рытм і рыфма, шмат сродкаў мастацкай выразнасці. У нарысе Караткевіча рытм і рыфма адсутнічаюць, тэкст друкуецца на поўную старонку, няма падзялення на строфы і радкі.
   6. Этнаграфія – навука, якая вывучае паходжанне, рассяленне, жыццё і побыт, матэрыяльную (жыллё, прылады працы, прадметы хатняга ужытку, адзенне, ежу і інш.) і духоўную (народная мастацкая творчасць, вераванні, традыцыі, абрады, звычаі, норавы, сямейны побыт) культуру народа.
   У сваім творы Уладзімір Караткевіч вельмі падрабязна спыняецца на апісанні жылля, прылад працы, адзенні, ежы. Напрыклад, гаворачы пра прадметы хатняга ўжытку, называе цэбар, радно, куфар, ручнікі і г. д.
"Цэбар – шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі;
радно – тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, так жа называлі выраб з гэтага палатна;
рэшата – рэч хатняга ўжытку для прасейвання мукі ў выглядзе шырокага абруча з сеткай;
карамысла – драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер або іншых грузаў;
ступа – драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-небудзь таўкачом;
дзежка – драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак для заквашвання цеста;
прызба – земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання;
калаўрот – прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі, воўны;
талака – калектыўная дапамога ў гаспадарчых работах, якая стала народным звычаем"
   8. Каб расказаць пра гасціннасць беларусаў і іх здольнасць над сабою пажартаваць, аўтар ужывае прыказкі і прымаўкі:
Госць як нявольнік: ляжа, хоць і ў пярыну паложаць.
Добра было ў гасцях, толькі прынукі не было.
Госць сядзе, куды скажуць, хоць на покуць (самае пачэснае месца), а гаспадар, як скула, дзе захоча, там і сядзе.
Пры мілым госцю і гаспадар пажывіцца.
Госць першы дзень – золата, другі – серабро, а трэці – медзь, хоць дадому едзь.
   Існуе ў беларусаў шмат прыказак і прымавак пра адносіны да хлеба і тых людзей, якія яго расцілі:
Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць.
Без хлеба няма абеда.
Хлеб усяму галава.
Хто сее хлеб, той сее праўду.
Хлеб плача, калі яго дарэмна ядуць.
Лепш уласны хлеб, чым пазычаная булка.
Павага да працоўнага чалавека гучыць у такіх прыказках:
Гаспадар на сваім агародзе – раўня ваяводзе.
Гаспадарку весці – не лапці плесці.
Якія мы гаспадары – такія нашы і двары.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!