Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Уладзімір Караткевіч - Зброя

Кнопка отправить на печать

   Тэматычна з раманам "Каласы пад сярпом тваім" звязана аповесць "Зброя". У ёй таксама дзейнічаюць Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты-блізнюкі Кандрат і Андрэй Кагуты, "дзядзька" Кірдун. Дзеянне адбываецца зімой і вясной 1862 года ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае, каб здабыць зброю для будучага паўстання і каб вызваліць з няволі Андрэя Кагута.
   Сам пісьменнік пра аповесць "Зброя" сказаў: "Не. Гэта не працяг рамана, а яго адгалінаванне. Галоўныя героі тыя ж, але яны дзейнічаюць у іншых умовах і іншы раз не зусім так, як табе хочацца" ("Літаратура і мастацтва", 3 снежня 1982 г.).
   Аповесць "Зброя" — гнеўная, выкрывальная сатыра як на самадзяржаўна-прыгонніцкі лад Расіі 60-х гадоў XIX стагоддзя, так і ўвогуле сатыра на лад, варожы і чужы чалавеку і цывілізацыі. Пісьменнік закрануў у ёй сур'ёзныя сацыяльныя праблемы, раскрыў норавы тагачаснага грамадства, асабліва маскоўскага дна з яго дзікімі законамі, з купляй-продажам, са зладзействам, подкупамі і даносамі, што, як балячкі, раз'ядалі і губілі грамадства і чалавека.
   Пра Маскву і яе жыхароў напісана нямала. Дастаткова згадаць папулярную кнігу "Масква і масквічы" Гіляроўскага. Уладзімір Караткевіч па-свойму расказаў пра белакаменную і яе норавы, у духу сатыры Гогаля і Салтыкова-Шчадрына. Ёсць у ягоным апавяданні горыч і гнеў, боль і абурэнне, іронія і сарказм.
   Галоўны герой твора, нібы Дантэ, спусціўся ў "такія цёмныя глыбіні, такія лабірынты і прорвы, якіх цалкам і на ўсю глыбіню не ведаў ніхто". Алесь убачыў, што "трэці Рым" трымаўся на трох кітах: дэспатычным самавольстве, нахабным прыгоне і патрыярхальнасці. Трапіўшы ў асяроддзе, дзе ўсё куплялася і прадавалася, ён падумаў пра перамогу, у якой "загінуць лепшыя, а поскудзь застанецца", бо "колькі б ні меў рацыі сапраўдны чалавек — ён не здужае ў бітве з чалавечай сквапнасцю". Але ён адагнаў гэтую думку. Адзін з герояў аповесці, Чыўін, паведаміў Алесю, што нядаўна з Крамля выкралі гармату, выказаў упэўненасць, што злодзеі і цар-звон прынялі б, каб нехта купіў, і "каб дар камусьці быў патрэбен, то вывезлі б і цара".
   Сатырычнай, эзопаўскай мовай карыстаецца пісьменнік і тады, калі піша наступнае: "Як гэта ні дзіўна было, але руская навука, мастацтва, літаратура таксама знаходзіліся ў стане самага глыбокага крызісу... Астыла любоў да роднага слова і літаратуры нават у асвечанай праслойкі. Дваранства ледзь не канчаткова кінула родную мову і, у большасці сваёй, не чытала нічога, акрамя французскіх раманаў.
   Высока трымаў сцяг адзін Малы тэатр... Але і тут не было поўнага "ансамбля"... Волаты ігралі побач з пігмеямі".
   Людзі прызвычаіліся да такой сітуацыі. Пры агульнай абыякавасці нічога нельга было змяніць. Алесь жа не мог мірыцца з усім гэтым. Яму балюча і крыўдна было глядзець на аслепленых мядзведзяў, якія не хацелі дужацца і цягнулі лапы за падачкай, на зняможанага быка, які ішоў да сонца і волі. Рызыкуючы ўласным жыццём, герой хоча абнавіць, змяніць грамадства. Каб здабыць зброю для будучага паўстання, трапляе са сваімі сябрамі ў гэту памыйную яму. Але і там ён змагаецца. Змагаецца за лес жанчыны, хлопчыка, Сашкі Шчалканава, за іхнія надломленыя душы і загубленае жыццё.
   Чым жа можна вытлумачыць тое, што аповесць "Зброя" з'яўляецца адгалінаваннем рамана "Каласы пад сярпом тваім", а не яго працягам? Безумоўна, завяршэнню рамана перашкаджалі многія прычыны. Пісьменніку, відаць, у раманнай форме было надзвычай цяжка і балюча (для яго гэта вельмі асабістая тэма) паказаць паўстанне і яго трагічныя вынікі. Магчыма, для гэтага патрэбны быў новы падыход, іншае мастацкае вырашэнне тэмы. Ды і з цягам часу ў нейкай ступені змяніўся сам Караткевіч, характар ягонага светаўспрымання. Неабходна пры гэтым улічыць і спецыфіку ягонага таленту, які па-рознаму раскрываўся ў празаічных і драматычных творах. I, думаецца, справа не столькі ў тым, што ў ягонай гістарычнай прозе галоўны герой народжаны часцей за ўсё, як у класічным гістарычным рамане вальтэрскотаўскага тыпу, фантазіяй аўтара, а ў драмах выступаюць пераважна гістарычныя персанажы, колькі у сродках і спосабах мастацкага выяўлення.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!