Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Уладзімір Караткевіч - Беларуская песня

Кнопка отправить на печать

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць

суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё з першым крокам,

як молат, заб'ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба — разлівы ільноў.
Дзе мой край?

Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,

Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край?

Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,

Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты — наш край.

Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам,

Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць,

забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі не кінем,
Не кінем,
Не кінем цябе.

 

 

Адказы на пытанні:


   1. У вершы Уладзіміра Караткевіча "Беларуская песня" адчуваецца ўрачыстасць, узнёсласць, замілаванасць роднай старонкай.
   2. Аўтар паўтарае пытанне "Дзе мой край?". Адказ на гэта пытанне дапамагаюць знайсці геаграфічныя і гістарычныя сведкі аб тым, як і дзе стала пралягаць мяжа нашай дзяржавы з іншымі краінамі. Устойлівымі сімваламі нашай краіны, народнымі святынямі сталі Белавежская пушча, Наваградскія вежы, Сафійскі сабор над ракой Дзвіной, азёры, бары-акіяны, родная мова.
   3. Эпітэты: вечная песня, варожая кроў, высокія зоры, бары-акіяны, разлівы ільноў, асілкі-хлапцы, радасны сон, неўміручыя песні, гордая мова, чырвоная груша і інш.
   Параўнанні: Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель, белы ветразь на сініх, як мора, азёрах, а мужчыны, як скалы, жанчыны, як радасны сон у стагах да зары, дзяўчаты, як дождж залаты, сівыя матулі, як жніўё з павуціннем, мая мова, булатны клінок.
   5. Аўтар заканчвае песню радкамі клятвы роднаму краю, каб падкрэсліць сваю грамадзянскую пазіцыю як паэта і як чалавека. Ён – патрыёт сваёй радзімы, які гатовы праслаўляць яе прасторы, які любіць і беражэ сваю нацыю і карані, захоўвае гісторыю і марыць пра лепшую будучыню для яе.
   6. Памер верша – трохстопны анапест. Гэты вершаваны памер дапамагае стварыць інтанацыю пералічальную, сцвярджальную, урачыстую, узнёслую.
   7. Ода – урачысты, узнёслы верш, хвалебная песня ў гонар важнай падзеі, з’явы, асобы. Верш Караткевіча можна назваць одай, бо тут ёсць яе прыкметы: аўтар усхваляе сваю родную старонку, яна мае выгляд песні, акрам гэтага тут назіраецца выкарыстанне высокай, кніжнай лексікі, алегорый. Велізарную ролю адыгрываюць інтанацыйна-сінтаксічныя сродкі: клічныя сказы і рытарычныя пытанні, інверсіі, незвычайныя сінтаксічныя канструкцыі.
   Да твораў велічнага, узнёслага гучання, у якіх услаўляецца родная зямля, мова, песня можна аднесці вершы Рыгора Барадуліна "Мы – беларусы", Максіма Багдановіч "Маёвая песня".

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!