Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Караткевіч - Белавежа

   Самая славутая ў Беларусі пушча, вы ведаеце – якая? Белавежская. Яна на захадзе нашай рэспублікі, на мяжы з Польшчай. А самая галоўная ўкраса пушчы, вы ведаеце таксама, – белавежскі зубр. Гэта – цар звяроў, якія насяляюць пушчу. Ён самы вялікі і дужы. Можа паваліць рагамі дрэва, разбурыць сцяну з бярвёнаў, можа нават на лясной дарозе спыніць матацыкл і машыну. Але ён радка гэта робіць. Зубр рахманы і спакойны звер, калі яго не чапаюць.
   А вось – алень. У яго на галаве – рогі, як разгалістыя галіны з вострымі сукамі. Хто скажа, што гэта не магутная зброя, якою можна абараніцца і адагнаць ад сваёй сямейкі любога ворага?
   А дужыя прыгожыя асілкі , каб умелі гаварыць, што б яны сказалі нам?
   – Мы таксама гаспадары пушчы. У Рагах і ў нагах у нас нязменная сіла, а завёмся мы – ласі.
   – А мы – дзікі, – сказалі б нам, каб умелі гаварыць, невялічкія і смешныя паласатыя парасяткі. Так яны з пароды свіней, толькі дзікія, таму і завуць іх – дзікі. Побач з малымі іх бацька – страшны і грозны, з доўгім лычом. У яго абапал пашчы два вострыя, як нажы, іклы. Ён вартуе сваю сямейку – чацвёра маленькіх паласацікаў. Калі яны падрастуць, палосы знікнуць. Дзеці стануць як іх бацькі – укрыюцца бурым шчаціннем і адгадуюць сабе таксама вострыя іклы.
   Пушчу ахоўваюць людзі. Тут звяры ведаюць, што чалавек – іх друг і заступнік.

Похожие статьи:

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы - ГДЗ

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Чазенія - ГДЗ

Уладзімір КараткевічТворчасць Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Кніганошы

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў