Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Жылка - Каваль

Горан мехам раздзьмухаю,
Налажу на горан сталь.
Што рабіць, я знаю, знаю –
Недарма куе каваль!

Падзялілі чужаніцы,
У няволі старана.
Не скую у плуг паліцы –
Не прыдасца мне яна.

Закаваны люд мой, волат,
Крыўд нязлічаных цяжар.
Вышай, вышай верны молат,
Нестрыманы ў сэрцы жар...

Хлопцы, хлопцы, – на змаганне!
Гэй, крыўдзіцель, воpaг, –

прэч!

Нездарма каваў я зрання,
Недарма навостран меч.



Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с.

 

Похожие статьи:

Алесь ЯкімовічАлесь Якімовіч - Каваль Вярнідуб

Уладзімір ЖылкаУладзімір Жылка - Марта

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Кузня

БиографииУладзімір Жылка

Уладзімір ЖылкаУладзімір Жылка - Меч