Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Уладзімір Дубоўка - Чаму сава пяе ўначы, а ўдзень маўчыць

Кнопка отправить на печать

Ішла Сава дарожкаю лясной,
на плечы пачапіўшы клунак свой.

Здзіўлёны Дзяцел крыкнуў ёй:

– Кума!

Работы іншай у цябе няма?!

Куды ты пацягнула хатулі?
Нядрэнна па-суседству мы жылі,

хапае быццам харчавання тут,
няма між намі аніякіх смут.

А зараз – на табе! – ўзнялася ў свет!
А мо пакрыўдзіў чым які сусед?

Сава ўздыхнула цяжка у адказ.
– I добра, і нядобра, – кажа, – ў нас.

Балота блізка і нядрэнны бор,
для ўсіх, здаецца, радасць і прастор,

хапае ежы, але праз людзей
мне жыць становіцца усё цяжэй.

Ты ведаеш, што я спяваць люблю.
Не спадабалі песеньку маю!

Хоць песенька прыгожая мая,
як толькі заспяваю часам я,

хто камень кіне,
пашыбень які,
хто па гарбу дае,
хто пад бакі.

Адзін на дрэва нават з кіем лез!
Пайду шукаць сабе інакшы лес.

– Па шчырай праўдзе, –
Дзяцел кажа той, –
не чуў ніколі
песні я тваёй.

Ты заспявай, дазнаюся цяпер,
чаму няма спагады да цябе.

Сава і вухнула,
сабраўшы дух:
«Ку-га, ку-га,
вух-вух!»

Той бедны Дзяцел да сука прырос,
аж па спіне яго прайшоў мароз.

– Ну як, – пытаецца Сава, –
ці чуў?

– Ой, – кажа Дзяцел, –
крыўдзіць не хачу,

але не песня гэта – проста жах!
Аж сонца змеркла у маіх вачах!

Здаецца, што не толькі ад людзей, –
не знойдзеш ты прыхільнасці нідзе.

Параду дам табе, кума, адну:
ты не шукай другую старану,

бо тут хоць крыху звыклі да цябе,
на новым месцы хто зусім заб’е.

Цягні ты хатулі свае назад,
а песню павярні на новы лад.

Ці пры людзях зусім ты памаўчы,
ці лепш спявай, як спяць яны, ўначы...

Сава, паслухаўшыся тых парад,
вярнулася ў дупло сваё назад.

З тае пары, як Дзяцел навучыў,
яна і вухкае-пяе ўначы...

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!