Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Дубоўка - Ты дэкляруеш мне долю...

Ты дэкляруеш мне долю і волю?
Мне на чужой старане трэ палацы?
Ты мне гаворыш, што злёт груганоў
Знішчыў мой край, смерць гняздо там звіла?..

Бедны ён? Пушчы? Балоты? Каменне?
Стогне народ пад пятой жыцця-ката? –
Годзе! Чакаю я толькі той дзень,
Сталлю калі акуецца рука!

Вецер! Мой вольны браточак ты вецер!
Крылле мне!.. Крылле свае мне пазычыш?! –
Я паляту, паляту... Хай жыве
Край сасонак, кляноў і лазы!..

Дам тым вадзіцы, што б’юцца за шчасце,
Тых пракляну, што нам юдамі сталі...
Прыйдзе наш час, веру – прыйдзе наш час!
Вецер! Мой любы! –

Чакаюць там нас...


1922

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМой край

Пераказы, дыктантыСвятло Радзімы

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Я спяваю, ты спявай!

Пераказы, дыктантыСвой край

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Будучыня