Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Дубоўка - Навала мінула, навала далёка...

Навала мінула, навала далёка,
у сонца праменні ўвесь грукат загінуў.
Вяршаліна дуба схілілася толькі,
са жвірам цалуецца, то – успаміны...

Як белыя косці, наўсцяж астрыжонкі
ў карунках зялёных – туга ў футарале.
I страціцца ўся зеляніна, пажоўкне,
галосяць бязгучныя соку крышталі.

А ліпы красуюць і з верасу водар,
расою крышталіць кілім аксамітны.
Дубы маладыя з бярозамі воддаль
вясноваю смагай суздром апавіты...

1925
 


Крыніца: Душа мая тужлівая... : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

 

Похожие статьи:

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Часіна ды з сокам рабіны...

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Паляжам мы

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Як сінячок да сонца лётаў

БиографииУладзімір Дубоўка

Уладзімір ДубоўкаЛірыка Уладзіміра Дубоўкі