Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Дубоўка - Лісіца, Леў і Воўк

Лісіца, Леў і Воўк
пайшлі на паляванне.
Прастор увесь замоўк
ад страху і чакання.
Ідуць паляўнікі,
здабычу ловяць,
давяць.
Здабытак быў такі:
каза,
алень
і заяц.
Леў кажа да Ваўка:
– Дзялі на ўсіх здабычу!
Дзялі папраўдзе,
так,
як вучыць даўні звычай.
Воўк атрымаў загад,
не траціць часу марна.
Ідзе дзяльба на лад.
– Каза –
табе, ўладар наш.
Лісіцы –
зайца дам.
Аленя –
з’ем я сам...
Угневаўся наш Леў,
што Воўк яго зняславіў.
З Ваўка і скуру здзеў
і ад жыцця пазбавіў.
– Падзеліш ты цяпер, –
Лісіцы кажа ветла, –
чакаю ад цябе
я праўды самай светлай...
Лісіца па зямлі
хвастом матнула доўгім.
– Каб вы, ўладар, жылі
заўсёды без трывогі...
Я так і падзялю,
як вучыць звычай даўні:
казу тваю даю
табе я – на сняданне.
А зайца –
на абед.
Аленя –
на вячэру...
– Ну, дзякую табе!
Тваёй дзяльбе я веру!
Скажы ты мне цяпер,
хто навучыў цябе
разумна падзяліць так?!
– О уладар вялікі!
Вось гэты самы воўк,
навекі што замоўк...

 

Похожие статьи:

БиографииУладзімір Дубоўка

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Як сінячок да сонца лётаў

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Паляжам мы

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Часіна ды з сокам рабіны...

Уладзімір ДубоўкаЛірыка Уладзіміра Дубоўкі