Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Уладзімір Арлоў - Сны імператара

Кнопка отправить на печать

   У аповесці «Сны імператара» пад пяром Уладзіміра Арлова ажываюць сцэны і эпізоды французскага нашэсця 1812 г., дакладней — бясслаўнага выгнання Напалеона і яго войска з Беларусі. Узбуджаная свядомасць імператара вяртае яго ў часы вайны; нават у снах Напалеон не можа пазбыцца жахлівых дарог адступлення і ганебнага разгрому. Ён, хто адчуваў сябе роўным Богу, змушаны быў развітацца з імператарскім тронам і дажываць апошнія дні ў ізаляцыі на востраве Святой Алены. У ягонай галаве, нібы дакументальная кінастужка, пракручваецца мінулае, і ён асэнсоўвае зведанае і перажытае. Напалеон «прынёс кроў і смерць» народам, якія прагнулі вызвалення ад уласных душыцеляў. Агонія духу бязлітасна праследуе яго. У памяці і снах былога валадара Еўропы неадступна ўваскрасае таемны жаночы вобраз, які не дае яму душэўнага спакою. «Безыменная жанчына з віленскай начы», «жанчына ў белым» — гэта не толькі воблік-прывід смерці, але нібы сама Беларусь з яе ахвярнасцю і суровым прысудам: «Яна вярнула яму сілы, зрабіла здаровым, каб потым катаваць яшчэ страшней. Яна з'явілася, каб судзіць яго ад імя свайго і ўсіх іншых народаў. Яна перашкодзіла яму вярнуцца ў Еўропу, але ёй гэтага мала».
   У праўдзівым святле Уладзімір Арлоў імкнецца ўбачыць многія гістарычныя імёны і падзеі. У «Снах імператара», напрыклад, ён выступае супраць узвышэння ў вачах беларусаў традыцыйна-гераічнага вобліку Суворава, які нашу зямлю «шчодра напаіў крывёю».