Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Уладзімір Арлоў - Пішу вам у Масковію

Кнопка отправить на печать

   Шмат сурова-праўдзівых гістарычных выяў у апавяданні «Пішу вам у Масковію», якое мае падзагаловак «Грамата з магістрацкага архіва». Твор прысвечаны надзвычай трагічнай старонцы мінулага — Лівонскай вайне, распачатай Іванам IV супраць Літвы і Беларусі, якая цягнулася больш за дваццаць гадоў (1558-1582). Летапіс суровых ваенных дзён занатоўвае пяро стральца Аляксея, які «ў царскім войску сярод ратных людзей згубіўся і смяротнае небяспекі пазбегнуў». Але тым не менш ён стаў відавочцам крывавых жахаў і гвалту, мужнасці і здрады, спазнаў і асэнсаваў многае, бо яму «шмат чаго... ведаць дадзена было, ад іншых вачэй схаванага». Пішучы ліст у маскоўскую дзяржаву сваім родным, ён падае не толькі храналогію ваенных падзей, а раскрывае жудасную сутнасць той палітыкі, якую праводзіў Іван IV. Маскоўскі самадзержац паўстае як тыран, поўны амбіцый, непрыняцця ўсякага іншадумства. Ён ператвараецца ў дэмана крывавага зла, паталагічнага забойцу. Маскоўскі стралец, апынуўшыся ў заваяваным Полацку, узрушаны пакутамі суседняга народа, адкрывае яго побыт, гісторыю, урэшце пачынае ненавідзець вайну і таго, хто паслаў на чужыну праліваць людскую кроў, агнём і мячом вынішчаць славу і памяць зямлі, усталёўваць рабства: «...I тут заставацца ад нянавісці людзей боязна, і ў Айчыну, якую гасудар крывёю залівае, вяртацца страшна».

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!