Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - Плача жанчына

Жанчына плача на прыпынку.
А ёй не робіцца лягчэй,
Хоць і бягуць, бягуць слязінкі
З яе заплаканых вачэй.

Якая ж у яе прычына?
Што ёй спакою не дае?
Падумаў я, ці не мужчына
Пакрыўдзіў толькі што яе?

Не дапамог або абразіў,
Упёрся ў графік ці статут.
Ці нізашто заляпаў граззю
I столькі нарабіў пакут.

Жанатыя і халастыя,
Успамінайце кожны раз,
Што ўсе жанкі крыху святыя,
Што маці нарадзіла вас.

 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Жанчына

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Жаночая гордасць

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Жанчын прыгожых трэба берагчы...

Віктар КарамазаўВіктар Карамазаў - Жанчына ў чорным і Афган

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Жанчына