Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - Забаронца

Чыноўнік спакойна давесці ўмее,
Што белае чорным уявіш і ты,
«Народ,— ён тлумачыць, — не зразумее
Занадта дачаснай тваёй праматы.

Народу патрэбны інакшыя песні,
Згадзіся, а іх у цябе і няма.
Пішы, каб вясною здалося прадвесне,
А восенню — лютая наша зіма.

Пішы для народа патрэбную праўду,
А ты калупаешся ў дробнай брыдзе,
Таму нават звання дасюль не прыдбаў ты,
Таму не вядомы нікому нідзе.

Я ведаю цвёрда, што трэба народу,
На варце яго інтарэсаў стаю,
Каб укараніць крытыканаў пароду
I ўзяць на цыгундар адвагу тваю».

Даслухаў яго, і, як токам, затрэсла:
«Народны заступнік» абедзве рукі
Да хрусту ўвагнаў у высокае крэсла,
Каб толькі не страціць рублі і пайкі.

Не, не абаронца ты, а забаронца.
Цябе нарадзілі за праўду раней,
Гатовага Месяц закрэсліць і Сонца,
Ды толькі народ за цябе разумней.

Што ён разумее, табе не закрэсліць.
Магчыма, пакруцішся трохі яшчэ
I вылеціш коркам з утульнага крэсла,
Як знізу і зверху табе прыпячэ.

 

Похожие статьи:

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласЯкуб Колас - Народ у трылогіі «На ростанях». Вобразы сялян-палешукоў

Пераказы, дыктантыДуша народа

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Будучыня

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Верны крэўнаму брацтву