Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Дзіцячая паэзія Рыгора Барадуліна

Кнопка отправить на печать

   Галоўны выток барадулінскай дзіцячай паэзіі – вопыт народнай творчасці, мудрай педагогікі. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ў аўтарскіх калыханках, забаўлянках, лічылках, дражнілках, хуткамоўках, загадках, казках, небыліцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоўных і гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Рыгор Барадулін напісаў у пачатку далёкіх 1960-х гг., калі ў самога падрастала дачка Ілона. Ён свядома з бацькоўскім замілаваннем абірае пастаяннай гераіняй-субяседніцай дзяўчынку Лану. Сваім першым творам ён лічыць напісаную спецыяльна для дачушкі па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваіх калыханак Рыгор Барадулін насяліў і любімым персанажам гэтага жанру – катом.
   У кожным творы паэта прысутнічае запрашэнне да гульні. Дзіцяці неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце.
   Непахіснае пачуццё справядлівасці, вабную таямнічасць, выпадковасць утрымліваюць менавіта лічылкі як спецыфічны жанр дзіцячага гульнявога фальклору. Аўтарскія лічылкі, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсё сюжэтныя. Напрыклад, лічылка «Колькі кошак у кашы?») актывізуе думку дзіцяці. Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лічылцы-загадцы дзеці пільна сочаць за гарэзлівымі кошкамі. Сярод лічылак-загадак, у якіх пералічэнне адсутнічае, але патрабуецца ў адказе, прывабнай выглядае лічылка «Грышка, Мішка і Шчыпай ехалі на чоўне», разлічаная на дзіцячую кемлівасць і дапытлівасць.
   Шырокае прызнанне маюць загадкі Рыгора Барадуліна. Кожная загадка заахвочвае да максімальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей.
   Пашыраючы сферу псіхалагічнага жыцця герояў, Барадулін прыходзіць да літаратурнай апрацоўкі такога няпростага і прывабнага фальклорнага жанру, як казка. У замысле апрацаванай казкі «Мех шэрых, мех белых» (па матывах народнай «Мужык, мядзведзь і ліса»), відавочна жыццёвая ісціна: нішто на зямлі без працы не даецца. Аўтар вядзе сваіх выхаванцаў у зачараваны казачны свет праз прасякнуты духам народна-казачнай традыцыі спахмурнелы зачын («Пыхцеў, пацеў, Ды больш не змог цярпець, Над сошкаю-крывуляй гнуцца полазам) і шчаслівую канцоўку («І зараз у футры мядзведжай // Са стрэльбаю // ходзіць дзед, // А бабка гатуе ежу, // Хвастом лісіным // Змятае загнет), выпукласць характараў-тыпаў (працавіты мужык, лянівы мядзведзь, хітрая ліса). Усё гэта сведчаць пра захаванне многіх атрыбутаў народных казак. У аснову барадулінскай «Бабулінай казкі» таксама лёг народны сюжэт пра казу і семярых казлянят, якіх з'еў злы воўк. Барадулін удала перадае ўсю непасрэднасць і каларыт казкі: мацярынскую любоў казы-гаспадыні да сваіх любых рахманых казлянятак, атмасферу паразумення і дабрабыту ў іх хацінцы да прыходу ваўка. Канцоўка казкі шчаслівая.
   Яркай мастацкай знаходкай з арсенала барадулінскай творчасці вылучаюцца прыбабунькі.
   Вытокі гумарыстычнай дзіцячай паэзіі Рыгора Барадуліна – у фальклоры. Сакавітым гумарам, парадаксальнай вобразнасцю розняцца жарты-перакруткі.  Тонкая павучальная  іронія прыхавана ў многіх барадулінскіх запамінальных вобразах. Гэта шкодны раскідач (Нежаданы гэты госць // Раскідае ўсё як ёсць) з верша «Раскідач», гэта і тры Ланіны сястрычкі-капрызулі Ай!, Не буду!, Не хачу!, з  якімі не хочуць сябраваць дзеткі і самі падказваюць, як пазбавіцца ад непаслухмяных. Старэйшыя дзеткі распазнаюць і невука-задаваку Максімку («на ўроках Няўседу, у класс Непрыходу»), з якога насмяяліся месячане (касмічная быль «Не такі… Не такое…»), і абяцалу-Мікітку, у якога «двойкі ў сшытку Шыі гнуць, Як тыя гусі», і непаседу з самым доўгім носам («Хто паўсюль Яго суе У свае І не ў свае Справы І забавы) з верша «Пытанне ўсім», і няспрытнага гультаяватага хлопчыка-ўсхопчыка, які прарадзіў бабулі агарод так, што « - Дзякуй! Крычалі Асот І макрыца» (верш «Хлопчык-усхопчык»). Даспадобы дзецям апісанне адухоўленых з'яў прыроды.
   Рыгор Барадулін – непаўторны пейзажыст. Красавік-чараўнік напоўніў наваколле ластаўкамі, засеяў кветкамі луг і «Закасаўшы рукавы, Неба ўзняў вясёлкамі» («Красавік»). Вершы пра жывёл развіваюць пачуццё прыгожага як найпершы элемент чалавечнасці. Верш-казка «Экзамены» знаёміць з прадстаўнікамі жывёльнага, птушынага і насякомага свету. Многія творы актыўна пашыраюць дзіцячы пазнаваўчы кругагляд. «Ці ляцяць вароны ў вырай?», «Ці пазяхае бегемот?».Творчасць Рыгора Барадуліна для дзяцей носіць арыгінальны характар. Паэт па натуры сваёй гумарыст.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!