Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Раіса Баравікова - Зорка палявая

Ах, не трывожце, сэрцу так балюча!
Ах, не прыходзьце прывідам у сны!
Я пабягу дарогаю гаючай
без Вас у далеч бэзавай вясны.

Я пабягу, шукаючы прытулак
няздзейсненым жаданням у гаі,
ад мітусні, ад звону шумных вулак,
туды, дзе ноч калышуць салаўі.

Калі ж узыдзе поўня караваем, –
пазбавіць сэрца смутку і нуды!
У ім пакіне зорка палявая
свайго святла гарачыя сляды.

Ласкава буду зваць яе сястрыцай,
ў начное неба кіньце свой пагляд...
Магчыма, зорка весняя іскрыцца,
а можа, я плыву за далягляд!

1978

 

Похожие статьи:

Іван ШамякінІван Шамякін - Злая зорка

Пераказы, дыктантыЯк зорка бярозкаю стала

Якуб КоласЯкуб Колас - Зорка

Алесь ЯкімовічАлесь Якімовіч - Чырвоная зорка

Пераказы, дыктантыЗорка Венера