Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Раіса Баравікова - Жыву, і дзякуй, не ў прасторы голай...

Кнопка отправить на печать

Жыву, і, дзякуй, не ў прасторы голай.
Мая душа —скарбонка пачуцця...
Дык што ж ты плачаш, юны мой астролаг,
што тэрміны кароткія ў быцця?

Хай цела —тлен...
Ад тлену не прыбудзе,
ды вырвецца калісь на волю дух!
I што з душы аддаць паспею людзям,
яно і ёсць быцця адвечны рух.