Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Пімен Панчанка - Красавіцкая навальніца

Кнопка отправить на печать

Небу цёмна-сіняму і ветру
Скардзіліся чорныя палі:
"Сонцам мы вясновым абагрэты,
А дажджу даўно ўжо не пілі!"

I тады прыйшлі паважна хмары –
Айсбергі падсонечных вышынь.
Гром у бубны гулкія ударыў,
Цішыню густую пакрышыў.

Я люблю часіну навальніцы,
Калі б’е пярун па ўсіх ладах
I злуюцца ў хмарах бліскавіцы,
Кроплі асыпаючы на дах.

А струмені звоняць, нібы струны,
Прагна п’е іх смяглая зямля;
Травы прарастуць, густыя руні
Забушуюць хутка на палях.

Адгулі грымоты і замоўклі.
Усюды шмат срабрыстых ягад-рос.
Елкі цёмнагрывыя намоклі,
Сушаць вербы пасмы жоўтых кос.

На зямлю блакіт праліўся – лужын
Шмат блішчыць усюды, а ў вадзе
Сонца промні зыркія варушыць,
Ніткі залацістыя прадзе.

Ў сетцы дрэў ідзе птушыны мітынг –
У азоне спеў ярчэй грыміць.
А зямля абмытая дыміцца,
Дыхаючы поўнымі грудзьмі.

На сустрэчу ёй выходзяць людзі:
"Сейбітаў, радзімая, прымай!"
Я на ўсіх прыкметах бачу – будзе
Сёлета багаты ураджай.
 

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!