Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Пятрусь Макаль - Кніга

Кнопка отправить на печать

Бясследна нішто не міне,
Гісторыя слова адродзіць.
Ты – мост,

   па якім да мяне

Мінуўшчына ў госці прыходзіць.

Мільгаюць старонкі твае –
I мы размаўляем з вякамі,
I продак да нас дастае
Радкамі, нібыта рукамі.

Учора і сёння –
Штодня –
У люты мароз і ў адлігу
Стварае людская радня
Жыцця непаўторную кнігу.

Мы пішам адменным пяром,
Што ўручана родным народам.
Пілот у нябёсах –

   крылом,

Араты на полі –

   нарогам.


Мы – словы такога пісьма,
Якое ў вяках не сатрэцца.
Ты – мост,

   па якім нездарма

Іду я з патомкам сустрэцца.

 

Крыніца: Макаль П. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы; Драматычныя паэмы. -–  Мн.: Маст. літ., 1982, - 271 с.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!