Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на karotkizmest.by абавязкова

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by.

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by

 

 Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Пятрусь Броўка - Зямля Беларусі (Урывак з паэмы "Беларусь")

Кнопка отправить на печать

Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат  буслоў – ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.

Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос.

Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.

Бацькоў  нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары1,
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
I Турава сцены, і шум Белавежы,
I роднага Мінска сівыя муры...
 


1. Байкар (ад баяць — распавядаць) — тут: той, хто быў сведкам даўнейшых падзей і цікава пра іх расказвае.

 

 

Адказы на пытанні:

   1. Паэт у гэтым вершы выступае як патрыёт сваёй Радзімы, які горача любіць родны кут, захапляецца ім, ганарыцца яе гісторыяй і людзьмі.

   2. Зямля Беларусі для паэта – захапляльная па сваёй прыгажосці і чысціні:


Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.


   Багатая непаўторнымі краявідамі, блакітнымі азёрамі:

Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс…


   Краіна мае сваю гучную гісторыю:

Былога быліны, строга паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны.


   3. Аўтар узгадвае Нёман, Сож, Буг, Гайну, Днепр, Дзвіну. Усе гэтыя рэкі працякаюць па Беларусі, некаторыя вызначаюць яе сучасныя межы.

Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмана да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.


   4. Аўтар нагадвае нам пра славутую гісторыю і прыгажосць нашых старажытных гарадоў – Полацка, Турава, Мінска, а таксама Белавежы. Тут створаны помнікі архітэктуры, літаратуры, мастацтва, гэтыя гарады вядомы па ўсім свеце.

   5. Беларусь – чыстая, прыгожая, самабытная краіна. С даўніх часоў яе сімвалам сталі буслы – птушкі спакою, міру, сямейнага дабрабыту. Тут шмат лясоў, рэк і азёр. "Зямля Беларусі! Вачамі азёраў…." Лес – галоўнае багацце нашай краіны, нездарма яго называюць яшчэ "лёгкімі Еўропы". "Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх…" – сапраўды, калі вандруеш па нашай краіне, дарогі нашы праходзяць паўз зялёныя лясы, сінія стужкі рэк і азёр.
   Усё гэта патрэбна цаніць, паважаць і ашчадна захоўваць.

   6. Зямля Беларусі для паэта і ўсіх нас – наша любая, дарагая, прыгожая, непаўторная Радзіма, якая стала для нас домам, які мы павінны шанаваць і берагчы.

   7. Для мастака зямля бацькоў – самабытны, прыгожы, блакітна-зялёны, яркі, непаўторны край, са сваёй слушнай гісторыяй. Амаль чароўная краіна паўстае перад намі на карціне: стромкія сосны, шырокія рэкі, зялёныя абшары, у якіх патанаюць маленькія вёсачкі. Тут жа ў полі мірна пасецца статак кароў. У гэтым абшары яркай кропляй віднеецца замчышча (магчыма гэта Тураўскі замак), які нагадвае нам пра старажытную гісторыю краіны.
   Аўтар назваў сваю карціну так, магчыма таму, што ён выявіў у ёй рысы той зямлі, якой яна была шмат стагоддзяў таму – пазбаўленая гарадскога налёту, напоўненая ляснымі сцежкамі, кветкамі, спакоем, здаецца яшчэ хвіліна - і мы пабачым беларускага віцязя на конніку. Ад карціны вее подыхам мінулага.
   Асабліва сугучныя настрою мастацкага палатна наступныя радкі:


Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмана да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!