Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятрусь Броўка - Ах, што гэта за дзяўчына

Можа, знаеце Мальвіну,
Што так хораша пяе?
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Устаю я ранкам сінім,
Ды раней яна ўстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

На рабоце ўсіх пакіне,
Хто ні гнаўся — адстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Прыйдзе з працы да хаціны,
Хлопцы ўюцца ля яе...
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае!

 

Похожие статьи:

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Дзяўчына

Пераказы, дыктантыАбутак

Пераказы, дыктантыДзяўчына

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Кропля

Пятрусь БроўкаМатывы і вобразы лірыкі Петруся Броўкі