Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Павел Місько - Эрпіды на планеце Зямля

 

Чытаць аповесць "Эрпіды на планеце Зямля" Паўла Місько

 

   Аповесць «Эрпіды на планеце Зямля» спалучае фантастычную форму адлюстравання рэчаіснасці з рэалістычным і праўдзівым паказам жыцця дзяцей. У аснове сюжэта – фантастычная гісторыя, што адбылася са школьнікам Ванем Гардзеевым, які не валодае ніякімі выключнымі здольнасцямі. Ваня можа быць гарэзлівым і непаслухмяным, але ён шчыры, непасрэдны, марыць аб незвычайных прыгодах. Ён любіць марыць, уяўляць розныя прыгоды, але тое, што з ім здарылася, немагчыма параўнаць з самымі смелымі марамі.
   Трэцякласнік Ваня знаёміцца з Эрпідам, які прыбыў на Зямлю для вывучэння жыцця на гэтай планеце. Ваня аказвае дапамогу эрпіду. Ваня ўмее спачуваць чужой бядзе. Вобразу Вані супрацьпастаўляецца вобраз Пеці Галабародзькі. Пеця даволі эгаістычны і сквапны хлопец, які думае толькі пра сваю выгаду. Ваню было з каго браць прыклад: і з дзеда Двайнога Гардзея – былога партызана разведчыка, і з бацькоў – сумленных і нястомных працаўнікоў-калгаснікаў. Вялікая заслуга ў тым, што браты Ваня і Лёня растуць сумленнымі і духоўна прыгожымі хлопцамі належыць дзеду Двайному Гардзею.
   У аснове аповесці ляжыць навуковая гіпотэза аб іншаземных цывілізацыях, што робіць твор пазнавальным. На прыкладзе эрпіда аўтар праводзіць думку, што робаты могуць дапамагаць людзям у працоўнай дзейнасці, але замяніць чалавека яны не здольныя. У гэтай фантастычнай гісторыі аўтар на першы план паставіў актуальныя праблемы сучаснага грамадства. Асаблівую актуальнасць у творы мае праблема экалагічнага выхавання падрастаючага пакалення. Пісьменнік вучыць не проста сузіраць прыгажосць прыроды, але і ахоўваць яе (гісторыя пра мядзведзя). Эрпід быў вельмі ўражаны абыякавасцю людзей да прыроды. Ваню крыўдна за людзей, таму ён хоча прыхарошыць жыццё беларусаў і ўтаіць яго негатыўныя бакі. Асаблівую трывогу выклікае здольнасць Эрпіда ўздзейнічаць на чалавека на адлегласці.

Похожие статьи:

Павел МіськоПавел Місько - Навасёлы

Павел МіськоАпавяданні Паўла Місько

Павел МіськоПавел Місько - Адарка і пацукі

Павел МіськоПавел Місько - Грот афаліны

Павел МіськоПавел Місько - Добры чалавек