Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Ніл Гілевіч - Трыялет (Ты сэрца маё ўсхвалявала...)

Кнопка отправить на печать

Ты сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.
Нясмелай, цнатлівай красой
Ты сэрца маё ўсхвалявала.
 
Пасля тут іх будзе нямала
Цвісці на паляне лясной.
Ты ж сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.

1949

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!