Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Ніл Гілевіч - Любоў мая, гордасць і вера

Кнопка отправить на печать

Згодна плану, прадугледжваецца высяленне 75 працэнтаў беларускага насельніцтва з займаемай ім тэрыторыі. Значыць, 25 працэнтаў беларусаў па плану галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі падлягае анямечванню...
З апублікаваных дакументаў аб гітлераўскім плане «Ост»

 
Дык вось што з табою хацелі зрабіць,
Любоў мая, гордасць і вера!..
Аб гэтым патомкаў прашу не забыць
На сто пакаленняў уперад.
 
Які нечуваны чакаў прыгавор!
Прымусіўшы гвалту скарыцца,
Тры чвэрці адправіць на голад і мор,
А рэшту – хрысціць у арыйцаў.
 
Тры чвэрці адправіць за тысячы вёрст
Ад гоняў, дзе й вецер быў родны,
Каб нават памерці да дзедаўскіх гнёзд
Вярнуцца не мог аніводны.
 
А рэшту пакінуць, каб неслі крыжы,
Каб самі магілу капалі
Для скарбаў тваёй неўміручай душы,
Для сонечных песень Купалы;
 
Каб сёння, праз дваццаць гадоў усяго,
Нявольнік і раб на Радзіме,
Не мог я маленькага сына свайго
Па продку назваць нашым імем.
 
Паганаю, чорнай варожай крывёй
Быў план перакрэслен вар’яцкі!
У сховах зямлі шматпакутнай тваёй
Іх дух датлявае ваяцкі.
 
Гніюць-дагніваюць таго касцякі,
Хто прагнуў знайсці тут прастору.
Табе ж уздымаць пераможна сцягі –
Чым далей, тым вышай угору.

1960 г.
 


Крыніца: Гілевіч Н. Лісце трыпутніку. Выбраныя творы. Мінск: «Беларусь», 1968, – 256 с.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!