Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ніл Гілевіч - Кулінарна-музычная залежнасць

   Парада для музыкантаў

Пад’еўіпы кашы картаплянай,
Прыемна граць на фартэп’яне,
А насадзіўшыся каўбас,
Прыемна стаць за кантрабас!

Схаваўшы скварку за губой,
Прыемна ў губы ўзяць габой,
Але калі ўжо з’еў філей ты —
То лепш прыгубіцца да флейты.

Калі ты дробную еў рыбку,
То вельмі добра ўцяць у скрыпку
Калі ж аддаў пашану карпу —
То лепш, вядома, стаць за арфу.

Умяўшы мяса кавал добры,
Прыемна вельмі граць на домры,
Калі ж ты груцы ўпёр саган —
Загрукай лепш у барабан!


1971

 

Похожие статьи:

Ніл ГілевічМатывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча

БиографииНіл Гілевіч

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Родныя дзеці. ГДЗ

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Лодачкі

Ніл ГілевічГрамадзянская і медытатыўная лірыка Ніла Гілевіча