Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

Электронныя версіі беларускіх кніг на сайце kniharnia.by, для дзетак chitaemdetyam.com

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Міхась Лынькоў - Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Кнопка отправить на печать

   Галоўныя героі аповесці Міхася Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» – жывёлы (мядзведзь, казёл і сабака). Твор адлюстроўвае жыццё мядзведзя ад маленства да сталасці. Дзеці пазнаюць свет разам з героем аповесці, даведваюцца, дзе жывуць і чым сілкуюцца мядзведзі. Адлюстраваны ў аповесці норавы і звычкі мядзведзяў. Мядзведзіца выхоўвае свайго сына так як і іншая маці. Калі трэба і кухталёў надае за дрэнныя паводзіны і корміць і бароніць яго ад сярдзітага бацькі, мые яго. Мядзведзь вельмі любіць мёд і маліны. І вось смачныя духмяныя ягады і Мішкава непаслушэнства сталі прычынай яго прыгод. Ён вырашыў без маці схадзіць паесці ягад і сустрэў Барадатага. Казёл гэты жыў ў батальёне чырвонаармейцаў. Казёл і сабака Жук былі да некаторай ступені вайсковымі асобамі. Байцы 3-га батальёна забіраюць мядзведзя да сябе, ён становіцца вайскоўцам.
   У творы з гумарам апісваюцца прыгоды сяброў і на вайне, і у час кароткіх адпачынкаў. Сабака, казёл і мядзведзь весялілі чырвонаармейцаў, асабліва Мішка. Калі Мішку хацелі апрануць ва ўланскую кавалерскую амуніцыю ён прыняў толькі мундзір, а штаны з залатымі лампасамі разадраў на 2 палавіны. Гэта нелюбоў да генеральскіх штаноў дапамагла Мішку здзейсніць гераічны ўчынак. Ён, седзячы на дрэве, убачыў конніка ў такіх штанах. Скочыў уніз проста на каня заду кавалерыста, які аказаўся камандзірам польскіх уланаў, і стаў «шкуматаць» штаны. Былі і такія подзвігі: Мішка падносіў кулямётныя ленты ў час бою. Выцягнуў плот з байцамі і кулямётам, які ледзь не патануў пры пераправе. А аднойчы ў якасці трафея «прыгнаў» польскі самалёт. Аднак і свавольнічаў Мішка таксама. Мішка сцягнуў вулей, у якім былі пчолы, яны так закусалі мядзведзя, што ён ускочыў у рэчку. Байцы даравалі сваім артыстам, бо яны рабілі свае правіннасці па сваёй несвядомасці. З-за свайго захапленны салодкім Мішка з’еў ці не ўвесь мех цукру, байцы занепакоіліся адсутнасцю апетыту ў Мішкі і паклікалі да яго доктара, а той і не ведаў як лячыць пацыента. Барадаты вельмі любіў махорку. Аднойчы Мішка скарміў яму пачкі з тытунём. Тут паказваецца якая шкода можа быць ад нікаціну.
У аповесці шмат выхаваўчых момантаў: Мішка не паслухаўся маці, адышоў ад бярлогі і згубіўся, палез за пчоламі і яны яго пакусалі.
Мішка, Жук і Барадаты думаюць і разважаюць. Паводзяць сябе зусім як людзі.
   У фінале твора Мішку здаюць у заалагічны сад, дзе ён весяліць дзяцей і дарослых.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!